Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
Пытаннi i адказы
09.02 - 15.02.2025 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
10 лютага (пянядзелак) – успамін св. Схалястыкі, панны
11 лютага (аўторак) – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі з Люрда
14 лютага (пятніца) – свята святых Кірыла, мніха, і Мятода, бісупа, Апекуноў Еўропы
Парадак св. Імшы на наступным тыдні:
панядзелак — 7.00;
аўторак, серада, чацвер, пятніца – 19.00;
субота - святой імшы не будзе!!
нядзеля – 9.30, 12.00, 16.00, 18.00;
l У аўторак а 18.30 адбудзецца малітва Нешпарамі за памерлых. Імёны асоб, за якіх будзем маліцца, можна пакінуць у закрыстыі.
l У аўторак – Сусветны дзень хворых. З гэтай нагоды адбудзецца малітва за хворых і намашчэнне святымі алеямі. Запрашаем да супольнай малітвы.
l Серада, чацвер і пятніца, за 30 хвілін перад святой Імшой адбываецца Адарацыя НС і малітва ружанцовая. У гэтым часе можна прыступіць да сакраманту споведзі;
l У суботу (15 лютага) па прычыне ўрачыстасцяў у Росіцы, святой Імшы а 18.00 не будзе!
l У наступную Нядзелю катэхеза для дзяцей, падлеткаў і дарослых адбудзецца паводле сталага плана.
l Апошні тыдзень каляднага наведванне парафіян. Жадаючыя яшчэ прыняць святара могуць запісацца ў закрыстыі ў расклад душпастырскіх адведзін;
l 15 лютага (субота) адбудуцца ўрачыстасці ў гонар пакутнікаў з Росіцы. Жадаючыя паехаць у Росіцу могуць запісацца ў закрыстыі.
l Шаноўныя парафіяне, жадаем каб у нашай парафіі з’явіўся хрысціянкі рух сужанскай супольнасці ЭНД (Экіпы Нотэр-Дам), які мае на мэце фармацыю для сужанстваў і развіццю іх духоўнага жыцця. Дзякуем Караліне і Дзмітрыю Дабаровічам за іх сведчанне, што для іх азначае прыналежыць да руху ЭНД і як гэта ім дапамагае ў будаванні шчаслівага сямейнага жыцця, якім яны падзяліліся ў мінулую Нядзелю.
l 16 лютага пасля святой Імшы а 12.00 адбудзецца першае арганізацыйнае спатканне для сямейных пар (прэзентацыя), якія жадаюць прыналежыць да сямейнага руху ў нашай парафіі. Сардэчна запрашаем ўсіх ахвотных.
l Шчыра дзякуем за ахвяраванні, якія былі складзены на ўтрыманне капліцы і парафіі, а таксама за ахвяраванні на банкаўскі рахунак праз паслугу ЕРІП. Дзякуй усім, за прыбіранне і падтрыманне чысціні нашай капліцы.