Чытальная зала

Каталiцкі кантэнт

МАЛІТОЎНІК Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"


 imsha.byЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі

Пытаннi i адказы

«Стою на дороге и не знаю куда пойти: в церковь или в костел? Ни разу не была ни там ни там. От боли в душе не знаю, куда деться. Как зайти, когда ...»

2017 iv zvycz njadz02.02 - 08.02.2025 г.

На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:

2 лютага (Нядзеля) – Свята Ахвяравання Пана. Сусветны дзень кансэкраванага жыцця

3 лютага (пянядзелак) – успамін св. Блажэя, біскупа і мучаніка

5 лютага (серада) – успамін св. Агаты, панны і мучаніцы

6 лютага (чацвер) – успамін св. Паўла Мікі і паплечнікаў, мучанікаў

 

Парадак св. Імшы на наступным тыдні:
панядзелак — 7.00;

аўторак, серада, чацвер, пятніца – 19.00;
субота - 18.00;
нядзеля – 9.30, 12.00, 16.00, 18.00;

l  У аўторак а 18.30 адбудзецца малітва Нешпарамі за памерлых. Імёны асоб, за якіх будзем маліцца, можна пакінуць у закрыстыі.

l  3 лютага (панядзелак) адбудзецца малітва за хворых праз заступніцтва св. Блажэя.

l  5 лютага (серада) пасля св. Імшы адбудзецца благаслаўленне хлеба ў гонар св. Агаты.

l  Серада, чацвер, пятніца і субота, за 30 хвілін перад святой Імшой адбываецца Адарацыя НС і малітва ружанцовая. У гэтым часе можна прыступіць да сакраманту споведзі;

l  1 чацвер месяца – а 18.30 набажэнства аб пакліканнях да святарства і манаскага жыцця і малітва ружанцовая.

l  1 пятніца месяца – а 18.30 адбудзецца набажэнства да св. Станіслава і св. Уршулі з Літаніяй да Сэрца Езуса.

l  У наступную Нядзелю катэхеза для дзяцей, падлеткаў і дарослых адбудзецца паводле сталага плана.

l  Працягваецца каляднае наведванне парафіян. Жадаючыя прыняць святара могуць запісацца ў закрыстыі ў расклад душпастырскіх адведзін;

l  15 лютага (субота) адбудуцца ўрачыстасці ў гонар пакутнікаў з Росіцы. Жадаючыя паехаць у Росіцу могуць запісацца ў закрыстыі.

l  Шчыра дзякуем за ахвяраванні, якія былі складзены на ўтрыманне капліцы і парафіі, а таксама за ахвяраванні на банкаўскі рахунак праз паслугу ЕРІП. Дзякуй усім, за прыбіранне і падтрыманне чысціні нашай капліцы.

l  Шаноўныя парафіяне, жадаем каб у нашай парафіі з’явіўся хрысціянкі рух сужанскай супольнасці ЭНД (Экіпы Нотэр-Дам), які мае на мэце фармацыю для сужанстваў і развіццю іх духоўнага жыцця. Запрашаем сёння Караліну і Дзмітрыя Дабаровічаў, якія з’яўляюцца ўдзельнікамі гэтага руху, каб распавесці пра суполку ЭНД і падзяліцца ўласным сведчаннем жыцця, што для іх азначае прыналежыць да руху і як гэта ім дапамагае ў будаванні шчаслівага сямейнага жыцця.