Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
Пытаннi i адказы
26.01 - 01.02.2025 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
27 студзеня (панядзелак) – успамін бл. Юрыя Матулевіча, біскупа, аднавіцеля кангрэгацыі Айцоў Марыянаў
28 студзеня (аўторак) – успамін св. Тамаша Аквінскага, прэзбітэра і доктара Касцёла
31 студзеня (пятніца) – успамін св. Яна Боска, прэзбітэра
2 лютага (Нядзеля) – Свята Ахвяравання Пана. Сусветны дзень кансэкраванага жыцця
Парадак св. Імшы на наступным тыдні:
панядзелак — 7.00;
аўторак, серада, чацвер, пятніца – 19.00;
субота - 18.00;
нядзеля – 9.30, 12.00, 16.00, 18.00;
l У аўторак а 18.30 адбудзецца малітва Нешпарамі за памерлых. Імёны асоб, за якіх будзем маліцца, можна пакінуць у закрыстыі.
l Серада, чацвер, пятніца і субота, за 30 хвілін перад святой Імшой адбываецца Адарацыя НС і малітва ружанцовая. У гэтым часе можна прыступіць да сакраманту споведзі;
l 1 Нядзеля месяца – Адарацыя НС пасля святой Імшы а 9.30.
l У свята Ахвяраванне Пана (Нядзеля) падчас кожнай Святой Імшы адбудзецца благаслаўленне грамнічных свечак.
l У наступную Нядзелю катэхеза для дзяцей, падлеткаў і дарослых адбудзецца паводле сталага плана.
l Працягваецца каляднае наведванне парафіян. Жадаючыя прыняць святара могуць запісацца ў закрыстыі ў расклад душпастырскіх адведзін;
l 29 студзеня (серада) прашу мужчын дапамагчы прыбранні вонкавых дэкарацый нашай капліцы. Працы распачнём а 17.00.
l 15 лютага (субота) адбудуцца ўрачыстасці ў гонар пакутнікаў з Росіцы. Жадаючыя паехаць у Росіцу могуць запісацца ў закрыстыі.
l Шчыра дзякуем за ахвяраванні, якія былі складзены на ўтрыманне капліцы і парафіі, а таксама за ахвяраванні на банкаўскі рахунак праз паслугу ЕРІП. Дзякуй усім, за прыбіранне і падтрыманне чысціні нашай капліцы.