Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
Пытаннi i адказы
01.12 - 07.12.2024 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
1 снежня (нядзеля) - I нядзеля Адвенту
3 снежня (аўторак) - успамін св. Францішка Ксавэрыя, прэзбітэра
6 снежня (пятніца) – успамін св.Мікалая, біскупа
7 снежня (субота) – успамін св. Амброзія, біскупа і доктара Касцёла
9 снежня (панядзелак) – урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі
Парадак св. Імшы на наступным тыдні:
панядзелак, пятніца — 7.00 (Рараты);
аўторак, чацвер – 19.00;
серада – 19.00 (Рараты);
субота - 18.00;
нядзеля – 9.30, 12.00, 16.00, 18.00;
l Сёння 1 Нядзеля месяца – Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту пасля святой Імшы а 9.30.
lУ часе Адвэнту ў панядзелак і ў пятніцу а 7.00, а ў сераду а 19.00 у нашай капліцы будзе Раратняя св. Імша. Усіх зардэчна запрашаем, асаблівым чынам дзяцей. На святую Імшу прыходзіць са свечкамі альбо лампадкамі. У закрыстыі можна ўзяць “матывуючыя картачкі”.
lУ часе Адвэнту заахвочваю паўстрымлівацца ад гучных забаваў і вяселляў. На меру сваіх магчымасцяў абіраем пастановы, якія дапомогуць нашаму чуванню і навяртанню да Бога.
lАдвэнтавыя рэкалекцыі у нашай парафіі адбудуцца з 20 па 22 снежня (Пятніца, Субота, Нядзеля), якія для нас правядзе а. Віталь Даніловіч МІС з Жодзіна. Падрабязны план рэкалекцый будзе аб’яўлены пазней.
lУ аўторак а 18.30 адбудзецца малітва Нешпарамі за памерлых. Імёны асоб, за якіх будзем маліцца, можна пакінуць у закрыстыі.
lНа наступным тыдні ў нядзелю заняткі па катэхезе для дзяцей адбудуцца толькі а гадзіне 11.00 і 13.00.
lУ наступную Нядзелю а 17.15 у капліцы катэхеза для дарослых.
lЗапрашаем да ўступленне у Брацтва Беззаганнага Зачацця НПМ і прыняцця блакітнага шкаплера. Абрад накладання шкаплера адбудзецца 9 снежня падчас Імшы а 19.00. Асобы якія жадаюць уступіць у Брацтва і прыняць шкаплер запрашаем запісвацца ў а. Канстанціна. Сёння пасля св. Імшы а 9.30 і 18.00 адбудзецца арганізацыйная сустрэча для тых хто запісаўся ў Брацтва.
l9 снежня – Урачыстасць Беззаганнага Зачацця НПМ (Урачыстасць абавязковая) – тытульная ўрачыстасць нашай парафіі. Св. Імша адбудзецца а 7.00 і 19.00. Усіх сардечна запрашаем.
lКожны дзень пасля св. Імшы ранішняй альбо вечаровай молімся малітвай Навэнны перад Урачыстасцю Беззаганнага Зачацця НПМ. Запрашаем далучацца да супольнай малітвы.
lУ кіёску можна набыць розныя дэкаратыўныя вырабы самастойнай працы спадарыні Святланы Астасевіч, якія дапамогуць нам упрыгожыць нашыя памяшканні да перажывання Адвэнта і святкавання Божага Нараджэння.
l Шчыра дзякуем за ахвяраванні, якія былі складзены на ўтрыманне капліцы і парафіі, а таксама за ахвяраванні на банкаўскі рахунак праз паслугу ЕРІП. Вялікі дзякуй спадарыні Анастасіі Аўдзеевіч за «адвэнтавае» ўпрыгожванне капліцы, а таксама ўсім, хто дапамагаў у прыбіранні капліцы на гэтым тыдні.