Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
Пытаннi i адказы
24.11 - 30.11.2024 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
30 лістапада (чацвер) – свята св. Андрэя, апостала
1 снежня (нядзеля) – І нядзеля Адвэнту
Парадак св. Імшы на наступным тыдні:
панядзелак — 7.00;
аўторак, серада, чацвер, пятніца – 19.00;
субота - 18.00;
нядзеля – 9.30, 12.00, 16.00, 18.00;
lУ аўторак а 18.30 адбудзецца малітва Нешпарамі за памерлых. Імёны асоб, за якіх будзем маліцца, можна пакінуць у закрыстыі.
lНа наступным тыдні ў нядзелю заняткі па катэхезе для дзяцей і падлеткаў адбудуцца паводле сталага плана.
lУ наступную Нядзелю а 17.15 у капліцы катэхеза для дарослых.
lЗапрашаем да ўступленне у Брацтва Беззаганнага Зачацця НПМ і прыняцця блакітнага шкаплера. Абрад накладання шкаплера адбудзецца 9 снежня падчас Імшы а 19.00. Асобы якія жадаюць уступіць у Брацтва і прыняць шкаплер запрашаем запісвацца ў а. Канстанціна.
l23 лістапада ў Жодзіна адбыўся чарговы турнір марыянскіх міністрантаў. Віншуем нашых міністрантаў, якія занялі 6-е месца. Дзякуй усім, хто дапамагаў з арганізацыяй, асабліва с транспартам у Жодзіна.
lУ суботу 30 лістапада запрашаем дзяцей і моладзь, а таксама іх бацькоў на забаву «Андрэйкі», якая адбудзецца ў Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры (вул. Сірафімовіча 19). Пачатак а 15.00 Святой Імшой (абавязкова), пазней для усіх салодкі пачастунак і вясёлая праграма для ўдзельнікаў.
l30 лістапада пасля св. Імшы а 18.00 распачынаем малітву Навэнны перад Урачыстасцю Беззаганнага Зачацця НПМ.
l1 снежня пачатак Адвэнту – час падрыхтоўкі да Урачыстасцяў Божага Нараджэння. У часе Адвэнту ў нашай капліцы будзе Раратняя св. Імша. Усіх сардэчна запрашаем, асаблівым чынам дзяцей. Гадзіны Раратніх Імшаў: панядзелак, пятніца – 7.00, серада – 19.00.
l30 лістапада а 12.30 у Кафедральным Саборы Імя Марыі адбудзецца шлюб спадарыні Вольгі Жвірко. Усіх хто яе ведае, яна запрашае на св. Імшу і абрад благаслаўлення сужанства.
lШчыра дзякуем за ахвяраванні, якія былі складзены на ўтрыманне капліцы і парафіі, а таксама за ахвяраванні на банкаўскі рахунак праз паслугу ЕРІП. Дзякуй усім, за прыбіранне і падтрыманне чысціні нашай капліцы.