Чытальная зала

Каталiцкі кантэнт

МАЛІТОЎНІК Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"


 imsha.byЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі

Пытаннi i адказы

«Стою на дороге и не знаю куда пойти: в церковь или в костел? Ни разу не была ни там ни там. От боли в душе не знаю, куда деться. Как зайти, когда ...»

2017xxxiii zvycz njadz17.11 - 23.11.2024 г.

На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:

21 лістапада (чацвер) – Успамін Ахвяравання НПМ

22 лістапада (пятніца) – успамін св. Цэцыліі, панны і мучаніцы

24 лістапада (нядзеля) –Урачыстасць Пана Нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету

 

Парадак св. Імшы на наступным тыдні:
панядзелак — 7.00;

аўторак, серада, чацвер, пятніца – 19.00;
субота - 18.00;
нядзеля – 9.30, 12.00, 16.00, 18.00;

lУ аўторак а 18.30 адбудзецца малітва Нешпарамі за памерлых. Імёны асоб, за якіх будзем маліцца, можна пакінуць у закрыстыі.

lНа наступным тыдні ў нядзелю заняткі па катэхезе для дзяцей і падлеткаў адбудуцца паводле сталага плана.

lУ наступную Нядзелю а 17.15 у капліцы катэхеза для дарослых.

lЗапрашаем да ўступленне у Брацтва Беззаганнага Зачацця НПМ і прыняцця блакітнага шкаплера. Абрад накладання шкаплера адбудзецца 9 снежня падчас Імшы а 19.00. Асобы якія жадаюць уступіць у Брацтва і прыняць шкаплер запрашаем запісвацца ў а. Канстанціна.

l23 лістапада ў Жодзіна адбудзецца чарговы турнір марыянскіх міністрантаў. Запрашаем нашых міністрантаў да ўдзелу. З арганізацыйнымі пытаннямі звяртацца да а. Канстанціна.

lУ суботу 30 лістапада запрашаем дзяцей і моладзь, а таксама іх бацькоў на забаву «Андрэйкі», якая адбудзецца ў Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры (вул. Сірафімовіча 19). Пачатак а 15.00 Святой Імшой (абавязкова), пазней для усіх салодкі пачастунак і вясёлая праграма для ўдзельнікаў.

lДзякуй моладзі, асабліва Яне Баранавай, за арганізацыю праз інстаграм малітвы і падрыхтаваную анадарацыю НС, якая адбылася ўчора ўвечары ў нашай капліцы.

lШчыра дзякуем за ахвяраванні, якія былі складзены на ўтрыманне капліцы і парафіі, а таксама за ахвяраванні на банкаўскі рахунак праз паслугу ЕРІП. Дзякуй усім, за прыбіранне і падтрыманне чысціні нашай капліцы.