Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
Пытаннi i адказы
10.11 - 16.11.2024 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
11 лістапада (пянядзелак) – успамін св. Марціна Турскага, біскупа
16 лістапада (субота) – успамін Найсв. Панны Марыі, Маці Міласэрнасці (Маці Божай Вострабрамскай)
Парадак св. Імшы на наступным тыдні:
панядзелак — 7.00;
аўторак, серада, чацвер, пятніца – 19.00;
субота - 18.00;
нядзеля – 9.30, 12.00, 16.00, 18.00;
lУ аўторак а 18.30 адбудзецца малітва Нешпарамі за памерлых. Імёны асоб, за якіх будзем маліцца, можна пакінуць у закрыстыі.
lУ чацвярг 14 лістапада а 18.30 адбудзецца набажэнства аб пакліканнях.
lУ пятніцу 15 лістапада а 18.30 адбудзецца набажэнства да св. Станіслава Папчынскага і св. Уршулі Лядухоўскай.
lУ суботу 16 лістапада а 17.00 - набажэнства Фацімскае.
lНа наступным тыдні заняткі па катэхезе для дзяцей, падлеткаў і моладзі працягнуцца ў суботу і нядзелю паводле сталага плана.
lУ наступную Нядзелю а 17.15 у капліцы катэхеза для дарослых.
lУ Наступную Нядзелю пасля святой Імшы а 18.00 запрашаем на Адарацыяю НС, якую правядзе моладзь нашай парафіі.
lЗапрашаем да ўступленне у Брацтва Беззаганнага Зачацця НПМ і прыняцця блакітнага шкаплера. Абрад накладання шкаплера адбудзецца 9 снежня падчас Імшы а 19.00. Асобы якія жадаюць уступіць у Брацтва і прыняць шкаплер запрашаем запісвацца ў а. Канстанціна.
l23 лістапада ў Жодзіна адбудзецца чарговы турнір марыянскіх міністрантаў. Запрашаем нашых міністрантаў да ўдзелу.
lУ суботу 30 лістапада запрашаем дзяцей і моладзь, а таксама іх бацькоў на забаву «Андрэйкі», якая адбудзецца ў Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры (вул. Сірафімовіча 19). Пачатак а 15.00 Святой Імшой (абавязкова), пазней для усіх салодкі пачастунак і вясёлая праграма для ўдзельнікаў.
l Шчыра дзякуем за ахвяраванні, якія былі складзены на ўтрыманне капліцы і парафіі, а таксама за ахвяраванні на банкаўскі рахунак праз паслугу ЕРІП. Дзякуй усім, за прыбіранне і падтрыманне чысціні нашай капліцы.