Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
Пытаннi i адказы
13.10 - 19.10.2024 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
15 кастрычніка (аўторак) – успамін св. Тэрэзы ад Езуса, панны і доктара Касцёла
17 кастрычніка (чацвер) – успамін св. Ігнацыя з Антыёхіі, біскупа і мучаніка
18 кастрычніка (пятніца) – свята св. Лукі, евангеліста
Парадак св. Імшы на наступным тыдні:
панядзелак — 7.00;
аўторак, серада, чацвер, пятніца – 19.00;
субота - 18.00;
нядзеля – 9.30, 12.00, 16.00, 18.00;
l У аўторак а 18.30 адбудзецца малітва Нешпарамі за памерлых. Імёны асоб, за якіх будзем маліцца, можна пакінуць у закрыстыі.
l Серада, чацвер, пятніца, субота за 30 хвілін перад вечаровай святой Імшой адбываецца Адарацыя НС і малітва ружанцовая. У гэтым часе можна прыступіць да сакраманту споведзі;
l Запрашаем на ружанцовыя набажэнствы, якія ў нашай парафіі адбываюцца ў сераду, чацвер, пятніцу, суботу* – 18.30 (17.30*) разам з Адарацыяй НС. Асаблівым чынам у Нядзелю пасля святой Імшы а 12.00 запрашаем на ружанец дзяцей.
l У суботу і Нядзелю катэхеза для дзяцей і моладзі паводле сталага плану заняткаў. Катэхезы для падлеткаў а 17.00 і 19.00 не будзе.
l У Нядзелю а 17.15 у капліцы катэхеза для дарослых.
l Традыцыйныя “Выпамінкі” можна на працягу дзвух тыдняў прыносіць у закрыстыю. З 2 па 9 лістапада, у нашай Капліцы кожны дзень, а 18.30 будзе літургія Нешпараў за памерлых вернікаў і а 19.00 Святая Імша.
l Малітва на сухараўскіх могілках па вуліцы Янкоўскага адбудзецца
3 лістапада (Нядзеля) а 14.00. Запрашаем да супольнага набажэнства за нашых памерлых вернікаў. Таксама на дошцы а’яваў размешчана інфармацыя пра дні і гадзіны малітвы на іншых могілках г. Мінска і ваколіц, які прыналежаць да іншых парафій.
l У кіёску ёсць магчымасць набыць новыя каляндары на новы 2025 год.
l Шчыра дзякуем за ахвяраванні, якія былі складзены на ўтрыманне капліцы і парафіі, а таксама за ахвяраванні на банкаўскі рахунак. Дзякуй усім, за прыбіранне і падтрыманне чысціні нашай капліцы. Дзякуй вялікі Анастасіі Аўдзевіч за “восеньскі матыў” упрыгожвання нашай капліцы.