Чытальная зала

Каталiцкі кантэнт

МАЛІТОЎНІК Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"


 imsha.byЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі

Пытаннi i адказы

«Маёй маме 84 гады. Цi магу я, яе дачка, быць "бежмаванаю мацi" для яе пры бежмаваннi?...»

2017xxii zvycz njadz01.09 - 07.09.2024 г.

На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:

3 верасня (аўторак) – успамін св. Грыгорыя Вялікага, папы і доктара Касцёла

8 верасня (чацвер) – Свята Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі

Парадак св. Імшы на наступным тыдні:
панядзелак — 7.00;

аўторак, серада, чацвер, пятніца – 19.00;
субота - 18.00;
нядзеля – 9.30, 12.00, 16.00, 18.00;

l  У аўторак а 18.30 адбудзецца малітва Нешпарамі за памерлых. Імёны асоб, за якіх будзем маліцца, можна пакінуць у закрыстыі.

l  Серада, чацвер, пятніца, субота за 30 хвілін перад вечаровай святой Імшой адбываецца Адарацыя НС і малітва ружанцовая. У гэтым часе можна прыступіць да сакраманту споведзі;

l  1 чацвер месяца – а 18.30 Адарацыя НС, набажэнства аб пакліканнях да святарства і манаскага жыцця і малітва ружанцовая.

l  1 пятніца месяца – а 18.30 адбудзецца набажэнства да св. Станіслава Папчынскага і св. Уршулі з Літаніяй да Сэрца Езуса.

l  1 субота месяца – а 17.00 Адарацыя НС і Ружанец Фацімскі. Вечаровая Святая Імша а 18.00 адбудзецца з фармулярыя са Свята Нараджэння НПМ;

l  1 Нядзеля месяца – Адарацыя НС пасля святой Імшы а 9.30.

l  Ад наступнай Нядзелі пераходзім на звычайны распарадак Святых Імшаў, які будзе трываць ад верасня да чэрвеня (9.30; 12.00; 18.00) Таксама праз увесь гэты час у Нядзелю будзе сталая Святая Імша а гадзіне 16.00;

l  Разам з новым школьным годам, распачынаем зяняткі па катэхезе ў парафіі. Заахвочваю, каб бацькі дапамаглі сваім дзецям так зарганізаваць школьныя заняткі, каб была магчымасць удзельнічаць у касцёльнай катэхезе. Усе новыя асобы, хто будзе ўдзельнічаць упершыню ў занятках, запішыцеся на катэхезу ў закрыстыі альбо па тэлефоне ў святароў альбо катэхетаў. План заняткаў будзе абяўлены пазней. Таксама ёсць магчымасць індывідуальнай падрыхтоўкі дарослых да святых сакрамантаў: хросту, споведзі, св. Камуніі, шлюбу.

l  У кіёску можна набыць мёд з Браслаўскай пасекі;

l  Заахвочваю да набыцця ў кіёску каталіцкай прэсы «Авэ Марыя» і «Наша вера».

l  Прашу жанчын запісвацца ў новы графік прыбірання капліцы. Звяртацца да святароў альбо да спадарыні Вольгі Куцэнка.

l  Шчыра дзякуем за ахвяраванні, якія былі складзены на ўтрыманне капліцы і парафіі, а таксама за ахвяраванні на банкаўскі рахунак. Дзякуй усім, за прыбіранне і падтрыманне чысціні нашай капліцы.