Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Пытаннi i адказы
30.06 - 06.07.2024 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
2 ліпеня (аўторак) – урачыстасць НПМ Будслаўскай – апякункі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
3 ліпеня (серада) – свята св. Тамаша, апостала
Парадак св. Імшы на наступным тыдні:
панядзелак — 7.00;
аўторак, серада, чацвер, пятніца – 19.00;
субота — святой Імшы не будзе;
нядзеля – 9.30, 12.00, 20.00;
l У аўторак а 18.30 адбудзецца малітва Нешпарамі за памерлых. Імёны асоб, за якіх будзем маліцца, можна пакінуць у закрыстыі.
l Аўторак, серада, чацвер за 30 хвілін перад святой Імшой адбываецца Адарацыя НС і малітва ружанцовая. У гэтым часе можна прыступіць да сакраманту споведзі.
l 1 чацвер месяца – а 18.30 Адарацыя НС, набажэнства аб пакліканнях да святарства і манаскага жыцця і малітва ружанцовая.
l 1 пятніца месяца – а 18.30 адбудзецца набажэнства да св. Станіслава Папчынскага і св. Уршулі з Літаніяй да Сэрца Езуса.
l 1 Нядзеля месяца – Адарацыя НС пасля святой Імшы а 9.30.
l 6 ліпеня (Субота) Св. Імшы у нашам касцеле не будзе ў сувязі з Урачыстасцямі ў Будславе. Імшальныя інтэнцыі з гэтага дня будуць адпраўлены ў Будславе. Фацімсае набажэнства адбудзецца ў суботу 13 ліпеня а 17.00.
l Запрашаем у пешую марыянскую пілігрымку з Барысава да Будслава (з 2.07 па 05.07 – 5 дзён). Жадаючыя могуць запісацца ў закрыстыі.
l 5.07-6.07 (пятніца-субота) адбудуцца ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Будслаўскай. З гэтай нагоды арганізуем аўтобусную пілігрымку ў Будслаўскі Санктуарый. Выезд 5 ліпеня з Мінска (Сухарава) а 19.00. Для жадаючых запіс у закрыстыі ў святароў альбо ў спадарыні Людмілы Смыковіч. У Будславе прымаем удзел а 23.30 у працэсіі з цудоўным абразом Маці Божай Будслаўскай і Святой Імшы а поўначы. Делей начное чуванне паводле праграмы Будслаўскіх урачыстасцяў. Пасля Святой Імшы а 11.00 вяртаемся да дому. Прыкладны час вяртання ў Мінск а 16.00-17.00 у вечары. Ахвяраванне за аўтобус 40р.
l Шчыра дзякуем за ахвяраванні, якія былі складзены на ўтрыманне капліцы і парафіі, а таксама за ахвяраванні на банкаўскі рахунак. Дзякуй усім, за прыбіранне і падтрыманне чысціні нашай капліцы.