Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
16.06 - 22.06.2024 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
21 чэрвеня (пятніца) – успамін св. Алаізія Ганзагі, законніка
Парадак св. Імшы на наступным тыдні:
панядзелак — 7.00;
аўторак, серада, чацвер, пятніца – 19.00;
субота — 18.00;
нядзеля – 9.30, 12.00, 20.00;
Набажэнства да Сэрца Езуса будзе адбывацца:
будні дзень пасля святой Імшы а 7.00 альбо (18.00) 19.00;
Нядзеля пасля святой Імшы а 9.30.
l У аўторак а 18.30 адбудзецца малітва Нешпарамі за памерлых. Імёны асоб, за якіх будзем маліцца, можна пакінуць у закрыстыі.
l Аўторак, серада, пятніца, субота за 30 хвілін перад святой Імшой адбываецца Адарацыя НС і малітва ружанцовая. У гэтым часе можна прыступіць да сакраманту споведзі.
l Запрашаем у пешыя марыянскія пілігрымкі з Барысава да Будслава (з 2.07 па 05.07 – 5 дзён) альбо з Росіцы да Будслава ( з 28.06 па 05.07 – 8 дзён,. Жадаючыя могуць запісацца ў закрыстыі.
l 5.07-6.07 (пятніца-субота) адбудуцца ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Будслаўскай. З гэтай нагоды арганізуем аўтобусную пілігрымку ў Будслаўскі Санктуарый. Выезд 5 ліпеня з Мінска (Сухарава) а 19.00. Ахвяраванне за аўтобус 40р. Для жадаючых запіс у закрыстыі ў святароў альбо ў спадарыні Людмілы Смыковіч.
l Віншуем усіх медпрацаўнікоў з прафесійным днем! Асабліва з нашаай парафіі. Дзякуем Богу і памятаем у малітве за іх!
l Шчыра дзякуем за ахвяраванні, якія былі складзены на ўтрыманне капліцы і парафіі, а таксама за ахвяраванні на банкаўскі рахунак. Дзякуй усім, за прыбіранне і падтрыманне чысціні нашай капліцы.
12.05 - 18.05.2024 г.