Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
Пытаннi i адказы
24.03 - 30.03.2024 г.
Тыдзень, які надыйшоў, называецца Вялікім Тыднем таму, што падчас яго будзем святкаваць найвялікшую хрысціянскую ўрачыстасць – Пасху:
24 сакавіка (нядзеля) – Пальмовая нядзеля
28 сакавіка - Вялікі Чацвер
29 сакавіка - Вялікая Пятніца
30 сакавіка - Вялікая Субота
9 сакавіка - Велікодная Нядзеля
10 сакавіка (пн) - другі дзень святаў
Парадак св. Імшы на наступным тыдні:
панядзелак — 7.00;
аўторак, серада – 19.00;
Парадак набажэнстваў і літургіі на Святы Трыдыум:
ВЯЛІКІ ЧАЦВЕР
Ружанец (частка святла) – 19.30;
Святая Імша Вячэры Пана– 20.00.
ВЯЛІКАЯ ПЯТНІЦА
15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці; Адарацыя НС;
18.00 – Песні Жальбы; 19.00 – Крыжовы Шлях;
20.00 – Літургія Вялікай Пятніцы.
ВЯЛІКАЯ СУБОТА
Ад 10.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта пры Гробе Пана;
Ад 10.00 да 17.00 – асвячэнне велікодных страваў (у капліцы, кожную гадзіну)
ПАСХАЛЬНАЯ ЛІТУРГІЯ — 22.00
(вернікі абавязкова павінны мець пры сабе свечкі).
УРАЧЫСТАСЦЬ ЗМЁРТВЫХПАЎСТАННЯ ПАНА – 9.30, 12.00, 18.00
l У панядзелак і аўторак, ёсць магчымасць, каб святар адведаў хворых са святымі сакрамантамі перад святамі Пасхі.Падаць адрасы можна ў закрыстыі ў любы зручны час, альбо патэлефанаваць да а. Вадзіма.
l Просім усіх астатніх, скарыстацца з сакраманту споведзі на працягу тыдня да Вялікай суботы – перад альбо пасля святой Імшы альбо Літургіі Трыдыума Пасхальнага.
l У аўторак а 18.30 адбудзецца малітва Нешпарамі за памерлых. Імёны асоб, за якіх будзем маліцца, можна пакінуць у закрыстыі.
l У аўторак пасля святой Імшы а 19.00, прашу ўсіх жанчын, якія маюць час, прыйсці на генеральную ўборку і падрыхтоўку нашай Капліцы да Ўрачыстасці Пасхі. Дзякуй усім, хто ўчора дапамагаў ў прыбіранні тэрыторыі вакол капліцы.
l У Вялікую Пятніцу нас абавязвае захаванне сціслага посту (3 пасілкі, адзін з якіх можа быць да сыта).
l У Вялікую Суботу (30 сакавіка) асвячэнне велікодных страў будзе адбывацца ў капліцы кожную гадзіну, пачынаючы ад 10.00 да 17.00. У сувязі з падрыхтоўкай нашай капліцы да Вігіліі Пасхальнай, вельмі прашу размеркаваць ваш асабісты час так, каб асвячэнне адбылося згодна са строга вызначанымі гадзінамі. Пасля 17 гадзіны асвячэння страў ужо не будзе.
l Таксама малітву асвячэння святочнага стала можа зрабіць бацька сям’і (альбо гаспадар, гаспадыня дому) ў прысутнасці ўсіх родных і сяброў. Малітва асвячэння можна знайсці ў малітоўніку “Ойча наш” стр. 133-136.
l Як і ў мінулыя гады, збіраем ахвяры на кветкі для упрыгожвання алтара і Гробу Пана . Хто жадае далучыцца – ахвяраванні можна скласці ў скарбонку ля ўваходу ў капліцу.
l Зарпрашаем наведваць парафіяльны кіёск.
l Шчыра дзякуем за ахвяраванні, якія былі складзены на ўтрыманне капліцы і парафіі, а таксама за ахвяраванні на банкаўскі рахунак. Дзякуй усім, за прыбіранне і падтрыманне чыціні нашай капліцы.