Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
Пытаннi i адказы
03.03 - 09.03.2024 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар не прадугледжвае ўспамінаў і святаў.
Парадак св. Імшы на наступным тыдні:
панядзелак — 7.00;
аўторак, серада, чацвер, пятніца – 19.00;
субота — 18.00;
нядзеля – 9.30, 12.00, 18.00
l У аўторак а 18.30 адбудзецца малітва Нешпарамі за памерлых. Імёны асоб, за якіх будзем маліцца, можна пакінуць у закрыстыі.
l 1 чацвер месяца – а 18.30 Адарацыя НС, набажэнства аб пакліканнях да святарства і манаскага жыцця і малітва ружанцовая.
l У часе Вялікага Посту ў кожную пятніцу пасля Святой Імшы а 19.00 гадзіне будзем разважаць Крыжовы Шлях нашага Пана Езуса Хрыста. Разважанні падрыхтуюць і будуць праводзіць жанчыны. Тэкст разважанняў можна ўзяць у закрыстыі.
l У нядзелю а 9.00 гадзіне і пасля Св. Імшы, якая цэлебруецца а 12.00 будзем спяваць традыцыйнае Велікапоснае Набажэнства: Песні Жальбы.
l Катэхеза для дзяцей, моладзі адбудзецца паводле сталага плана.
l З 8 па 10 сакавіка (ІV Нядзеля Посту) ў нашай парафіі адбудуцца Вялікапостныя рэкалекцыі, якія правядзе а. Іван Садоўскі, капуцын. План рэкалекцый размешчаны на дошцы аб“яваў. Абавязкова заплануйце свой час так, каб удзельнічаць у рэкалекцыях і скарыстацца з сакраманту споведзі.
l У сувязі з рэкалекцыямі ў Нядзелю катэхезы для дарослых а 17.15 не будзе.
l 6 красавіка запрашаем у парафіяльную аўтобусную пілігрымку «Да Маці Божай Тракельскай». Запіс і падрабязная інфармацыя ў спадарыні Людмілы Смыковіч і а. Канстанціна Анашка МІС.
l Шчыра дзякуем за ахвяраванні, якія былі складзены на ўтрыманне капліцы і парафіі, а таксама за ахвяраванні на банкаўскі рахунак. Дзякуй усім, за прыбіранне і падтрыманне чыціні нашай капліцы.