Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
Пытаннi i адказы
18.02 - 24.02.2024 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
22 лютага (чацвер) – свята Катэдры св. Пятра, апостала.
Парадак св. Імшы на наступным тыдні:
панядзелак — 7.00;
аўторак, серада, чацвер, пятніца – 19.00;
субота — 18.00;
нядзеля – 9.30, 12.00, 18.00
l У аўторак а 18.30 адбудзецца малітва Нешпарамі за памерлых. Імёны асоб, за якіх будзем маліцца, можна пакінуць у закрыстыі.
l Серада, чацвер, пятніца і субота, за 30 хвілін перад святой Імшой адбываецца Адарацыя НС і малітва ружанцовая. У гэтым часе можна прыступіць да сакраманту споведзі;
l У чацвер 22 лютага пасля Святой Імшы а 19.00 у нашай капліцы адбудзецца Велікапоснае набажэнства і Адарацыя НС з удзелам моладзі горада Мінска, якую будзе праводзіць суполка з Архікатэдры разам са сваім душпастырам. Жадаючых запрашаем на малітву.
l У часе Вялікага Посту ў кожную пятніцу пасля Святой Імшы а 19.00 гадзіне будзем разважаць Крыжовы Шлях нашага Пана Езуса Хрыста. Разважанні падрыхтуюць і будуць праводзіць жанчыны з суполкі «Маці ў малітве».
l У нядзелю а 9.00 гадзіне і пасля Св. Імшы, якая цэлебруецца а 12.00 будзем спяваць традыцыйнае Велікапоснае Набажэнства: Песні Жальбы.
l У часе Вялікага Посту ўстрымліваемся ад забаваў і вяселляў. На меру сваіх магчымасцяў абіраем пастановы, якія дапамогуць нашаму навяртанню да Бога.
l Учора 17 лютага адбыліся ўрачыстасці ў гонар пакутнікаў з Росіцы. Дзякуй усім парафіянам, якія знайшлі час і паехалі ў Росіцу на малітву. Асаблівая падзяка спадарыне Людміле Смыковіч за арганізацыяю выезда і лагістыку з транспартам.
l З 8 па 10 сакавіка (ІV Нядзеля Посту) ў нашай парафіі адбудуцца Вялікапостныя рэкалекцыі, якія правядзе а. Іван Садоўскі, капуцын, пробашч у в. Копішча. План рэкалекцый будзе аб“яўлены пазней.
Шчыра дзякуем за ахвяраванні, якія былі складзены на ўтрыманне капліцы і парафіі, а таксама за ахвяраванні на банкаўскі рахунак. Дзякуй усім, хто у гэтым годзе прыняў святара падчас каляднага наведвання парафіян.