Чытальная зала

Каталiцкі кантэнт

МАЛІТОЎНІК Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"


 imsha.byЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі

Пытаннi i адказы

«Стою на дороге и не знаю куда пойти: в церковь или в костел? Ни разу не была ни там ни там. От боли в душе не знаю, куда деться. Как зайти, когда ...»

2017 vi zvycz njadz11.02 - 17.02.2024 г.

На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:

14 лютага (серада) – Папяльцовая Серада, пачатак Вялікага Посту

 

Парадак св. Імшы на наступным тыдні:

панядзелак — 7.00;

аўторак, серада, чацвер, пятніца – 19.00;

субота — 18.00; святой Імшы не будзе!!!;

нядзеля – 9.30, 12.00, 18.00

 

l  У аўторак а 18.30 адбудзецца малітва Нешпарамі за памерлых. Імёны асоб, за якіх будзем маліцца, можна пакінуць у закрыстыі.

l  З 12 па 16 лютага, апошні тыдзень каляднага наведвання парафіян. Жадаючыя прыняць святара могуць запісацца ў закрыстыі ў расклад душпастырскіх адведзін.

l  У Пепельную Сераду на знак пакаяння прадугледжаны абрад пасыпання галавы попелам. Таксама ў гэты дзень абавязвае сціслы пост (3 посныя пасілкі, адзін з якіх можа быць да сыта).

l  У часе Вялікага Посту ў кожную пятніцу пасля Святой Імшы, якая цэлебруецца а 19.00 гадзіне будзем разважаць Крыжовы Шлях нашага Пана Езуса Хрыста.

l  У нядзелю а 9.00 гадзіне і пасля Св. Імшы, якая цэлебруецца а 12.00 будзем спяваць традыцыйнае Вялікапостнае Набажэнства: Песні Жальбы. Заахвочваем браць удзел у гэтых набажэнствах.

l  У часе Вялікага Посту паўстрымліваемся ад гучных забаваў і вяселляў. На меру сваіх магчымасцяў абіраем пастановы, якія дапомогуць нашаму навяртанню да Бога.

l  У суботу 17 лютага святой Імшы у парафіі не будзе па прычыне ўрачыстасцяў у Росіцы. Асобы, якія замаўлялі інтэнцыі святой Імшы, па гэтай прычыне, будуць адслужаны у Росіцкім Санктуарыі а 12.00 гадзіне.

l  17 лютага (субота) адбудуцца ўрачыстасці ў гонар пакутнікаў з Росіцы. Выезд з Сухарава – 6.00, ад станцыі метро «Усход» – 6.30. Асобам, якія едуць, абавязкова ўзяць сабой пашпарт па прычыне памежнай зоны!

l  Асобы, якія захавалі вярбу з мінулай Пальмовай Нядзелі, па жаданні, могуць яе прынесці і пакінуць у нашым парафіяльным кіёску. Гэтыя галіны будуць выкарыстаныя для попелу на абрад пасыпання галавы ў Пальмовую Сераду.

l  Катэхеза для дзяцей і дарослых у сераду і Нядзелю адбудзецца паводле сталага плана. У суботу катэхезы для моладзі не будзе.

lШчыра дзякуем за ахвяраванні, якія былі складзены на ўтрыманне капліцы і парафіі, а таксама за ахвяраванні на банкаўскі рахунак.