Чытальная зала

Каталiцкі кантэнт

МАЛІТОЎНІК Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"


 imsha.byЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі

Пытаннi i адказы

«Маёй маме 84 гады. Цi магу я, яе дачка, быць "бежмаванаю мацi" для яе пры бежмаваннi?...»

IVAdvent24.12 - 30.12.2023 г.

На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:

25 снежня (панядзелак) – Урачыстасць Нараджэння Пана

26 снежня (аўторак) – свята св. Стэфана, першамучаніка

27 снежня (серада) – успамін св. Яна, апостала і евангеліста

 28 снежня (чацвер) – свята св. св. Немаўлят, мучанікаў

31 снежня (Нядзеля) – свята Святой Сям’і: Езуса, Марыі і Юзафа

 

Парадак св. Імшы на наступным тыдні:

Панядзелак (Урачыстасць Божага Нараджэння) – 9.30; 12.00 і 18.00

аўторак, серада, чацвер, пятніца, субота (Актава Урачыстасці БН) – 19.00;

lУ аўторак а 18.30 адбудзецца малітва Нешпарамі за памерлых.

lНа наступным тыдні заняткі па катэхезе для дзяцей, моладзі і дарослых не будзе. Заняткі распчнуцца ўжо у новым годзе.

lУ кіёску можна набыць штодзённікі і календары на 2024 год. Таксма аплаткі на вігілійны стол і розныя дэкаратыўныя вырабы ўласнай працы, якія дапамогуць нам крыху лепш перажыць святы Божага Нараджэння.

lСвятая Імша (Пастэрка) адбудзецца сёння 24 снежня а 22.00. Святая Імша з Урачастасці Нараджэння Пана адбудзецца 25 снежня (Панядзелак) паводле нядзельнага раскладу Імшаў.

lЗаахвочваю, каб вігілійную вячэру перад св. Імшой Пастэркай спажыць за сталом разам з усёй сям’ёй, паводле хрысціянскага абраду. Ён змешчаны ў малітоўніку “Ойча наш” стр 129.

l25 снежня (Панядзелак) ў нашу капліцу завітае Святы Мікалай. Пасля святой Імшы а 12.00 і 18.00. Святы Мікалай жадае спаткацца з усімі дзяцьмі нашай парафіі, якія ўдзельнічаюць у занятках па катэхезе і прыходзілі на Рараты. Усіх сардэчна запрашаем.

l27 снежня (серада) ва ўспамін св. Яна Евангелісты адбудзецца асвячэнне віна.

l31 снежня (Нядзеля) – свята Святой Сям’і: Езуса, Марыі і Юзафа. Асаблівая малітва за сужанствы нашай парафіі. Пасля кожнай святой Імшы адбудзецца абрад аднаўлення сужанскіх абяцанняў. Заахвочваю сужанцаў прыняць удзел у гэтай цэлебрацыі.

lУ Нядзелю пасля Святой Імшы а 18.00 адбудзецца набажэнства падзякі Богу за перажыты 2023 год. Заахвочваю да ўдзулу у малітоўным набажэнстве, просячы Божага благаслаўлення на новы 2024 год.

lДзякуй вялікі ўсім парафіянам, хто дапамагаў ў падрыхтоўцы і ўпрыгожванні нашай святыні да Урачыстасці Божага Нараджэння. Асабліва жачынам за генеральную ўборку і мужчынам за інсталяцыю вонкавых ясляў.

Шчыра дзякуем за ахвяраванні, якія былі складзены на ўтрыманне капліцы і парафіі, а таксама за ахвяраванні на банкаўскі рахунак