Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
Пытаннi i адказы
17.12 - 23.12.2023 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
24 снежня (Нядзеля) – Вігілія Урачыстасці Нараджэння Пана (Пастэрка)
Парадак св. Імшы на наступным тыдні:
панядзелак (Рараты) – 7.00 і 19.00 (з рэкалекцыйным казаннем)
аўторак – 19.00 (з рэкалекцыйным казаннем)
серада (Рараты) — 7.00;
чацвер – 19.00;
пятніца (Рараты) – 19.00;
субота — 18.00;
нядзеля – 9.30, 12.00, 14.00!!!
Нядзеля (Пастэрка) – 22.00;
Панядзелак (Урачыстасць Божага Нараджэння) – 9.30; 12.00 і 18.00
lПеражываем нашыя парафіяльныя адвэнтавыя рэкалекцыі. Запрашаю да актыўнага ўдзелу ў іх яшчэ ў пянядзелак і ў аўторак на 19.00 гадзіну. План рэкалекцый змешчаны на дошцы аб’яваў.
lСёння да нас прыбыў Бэтлеемскі агонь, які ўняслі у нашу святыню беларускія скаўты. Пасля Імшы будзе магчымасць узяць асвечаны агонь у нашыя дамы.
lУ аўторак а 18.30 адбудзецца малітва Нешпарамі за памерлых.
lУ часе Адвэнту ў панядзелак і ў сераду а 7.00, а у пятніцу а 19.00 у нашым касцёле будзе Раратняя св. Імша. Усіх зардэчна запрашаем, асаблівым чынам дзяцей. На святую Імшу прыходзіць са свечкамі альбо лампадкамі.
lУ сераду (20 снежня), дзеці якія прымалі ўдзел у раратніх Імшах, прынясіці, калі ласка, падпісаныя (імя, прозвішча і узрост) картачкі з наклейкамі, якія вы атрымоўвалі за прысутнасць на Раратах і пакіньце іх у закрыстыі для Святога Мікалая.
lНа наступным тыдні ў сераду святар будзе наведваць хворых нашай парафіі. Жадаючыя прыняць святара з сакрамантамі споведзі і св. Камуніі могуць звярнуцца да закрыстыі. Таксама прагадваю ўсім парафіянам, каб прыступіць да сакраманту споведзі на працягу тыдня ў Касцёле, а не адкладваць яе на дні Свята Божага Нараджэння.
lНа наступным тыдні заняткі па катэхезе для дзяцей і моладзі будуць толькі ў сераду і суботу. У Нядзелю катэхезы для дзяцей і дарпослых не будзе.
lУ кіёску можна набыць штодзённікі і календары на 2024 год. Таксма аплаткі на вігілійны стол і розныя дэкаратыўныя вырабы ўласнай працы, якія дапамогуць нам крыху лепш перажыць святы Божага Нараджэння.
lУ гэтым годзе Святая Імша (Пастэрка) адбудзецца ў Нядзелю 24 снежня а 22.00. Святая Імша з Урачастасці Нараджэння Пана адбудзецца 25 снежня (Панядзелак) паводле нядзельнага раскладу Імшаў.
lЗаахвочваю, каб вігілійную вячэру перад св. Імшой Пастэркай спажыць за сталом разам з усёй сям’ёй, паводле хрысціянскага абраду. Ён змешчаны ў малітоўніку “Ойча наш” стр 129.
l19 снежня (аўторак) пасля Імшы і рэкалекцый а 19.00 адбудзецца генеральнае прыбіранне нашай капліцы.
l21 снежня (чацвер) запрашаем мужчын дапамагчы ва ўсталяванні вонкавых дэкарацый нашай капліцы. Працы распачнем у 17.00.
lЖадаючыя падтрымаць акцыю «ахвяра на білет для Святога Мікалая», які вельмі жадае наведаць нашу парафію – можна зрабіцьу закрыстыі.
lДзякуем ужо сёння а. Яўгену Мельніку МІС за рэкалекцыі і прыміцыйную Святую Імшу ў нашай парафіі. Божа адудзяч!
lШчыра дзякуем за ахвяраванні, якія былі складзены на ўтрыманне капліцы і парафіі, а таксама за ахвяраванні на банкаўскі рахунак. Дзякуй ўсім, хто дапамагаў у прыбіранні капліцы на гэтым тыдні.