Чытальная зала

Каталiцкі кантэнт

МАЛІТОЎНІК Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"


 imsha.byЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі

Пытаннi i адказы

«Стою на дороге и не знаю куда пойти: в церковь или в костел? Ни разу не была ни там ни там. От боли в душе не знаю, куда деться. Как зайти, когда ...»

IIAdvent17.12 - 23.12.2023 г.

На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:

13 снежня (серада) – успамін св. Люцыі, панны і мучаніцы

14 снежня (чацвер) – успамін св. Яна ад Крыжа, святара

 

Парадак св. Імшы на наступным тыдні:

панядзелак, серада (Рараты) — 7.00;

аўторак, чацвер – 19.00;

пятніца (Рараты) – 19.00;

субота — 18.00;

нядзеля – 9.30, 12.00, 18.00

  • У аўторак а 18.30 адбудзецца малітва Нешпарамі за памерлых. Імёны асоб, за якіх будзем маліцца, можна пакінуць у закрыстыі.

  • У часе Адвэнту ў панядзелак і ў сераду а 7.00, а у пятніцу а 19.00 у нашым касцёле будзе Раратняя св. Імша. Усіх зардэчна запрашаем, асаблівым чынам дзяцей. На святую Імшу прыходзіць са свечкамі альбо лампадкамі. У закрыстыі можна ўзяць “матывуючыя картачкі”.

  • На наступным тыдні заняткі па катэхезе для дзяцей і моладзі адбудуцца у сераду, суботу і нядзелю паводле сталага плана.

  • Адвэнтавыя рэкалекцыі у нашай парафіі адбудуцца з 17 па 19 снежня (Нядзеля-аўторак), якія для нас правядзе новапрэзбітэр а. Яўген Мельнік МІС з Жодзіна. План рэкалекцый змешчаны на дошцы аб’яваў. Прашу запланаваць свой час, каб прыняць удзел у рэкалекцыях. Таксама заахвочваю прыступіць да сакраманту споведзі.

  • 17 снежня (Нядзеля) на святой Імшы а 9.30 да нас прыбудзе Бэтлеемскі агонь, які ўнясуць у нашу святыню беларускія скаўты. Пасля Імшы будзе магчымасць узяць асвечаны агонь у нашыя дамы.

  • У Нядзелю катэхезы для дарослых не будзе.

  • У часе Адвэнту заахвочваю паўстрымлівацца ад гучных забаваў і вяселляў. На меру сваіх магчымасцяў абіраем пастановы, якія дапомогуць нашаму чуванню і навяртанню да Бога.

  • У кіёску можна набыць аплаткі на вігілійны стол, а таксама розныя дэкаратыўныя вырабы ўласнай працы, якія дапамогуць нам упрыгожыць нашыя памяшканні да святкавання Божага Нараджэння.

  • Як і ў мінулыя гады, збіраем ахвяры на «білет для Святога Мікалая», які вельмі жадае наведаць нашу парафію. Хто жадае далучыцца да гэтай акцыі – просьба прынесці ахвяры ў наступную Нядзелю ў закрыстыю.

  • Шчыра дзякуем за ахвяраванні, якія былі складзены на ўтрыманне капліцы і парафіі, а таксама за ахвяраванні на банкаўскі рахунак. Дзякуй ўсім, хто дапамагаў у прыбіранні капліцы на гэтым тыдні.