Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Пытаннi i адказы
10.12 - 16.12.2023 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
6 снежня (серада) – успамін св.Мікалая, біскупа
7 снежня (чацвер) – успамін св. Амброзія, біскупа і доктара Касцёла
8 снежня (пятніца) – урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі
Парадак св. Імшы на наступным тыдні:
панядзелак, серада (Рараты) — 7.00;
аўторак, чацвер – 19.00;
пятніца (Урачыстасць Беззаганнага Зачыцця НПМ) – 19.00;
субота (Рараты) — 18.00 (выключна);
нядзеля – 9.30, 12.00, 18.00
l У аўторак а 18.00 адбудзецца малітва Нешпарамі за памерлых. Імёны асоб, за якіх будзем маліцца, можна пакінуць у закрыстыі.
l У часе Адвэнту ў панядзелак і ў сераду а 7.00, а у пятніцу а 19.00 у нашым касцёле будзе Раратняя св. Імша. Усіх зардэчна запрашаем, асаблівым чынам дзяцей. На святую Імшу прыходзіць са свечкамі альбо лампадкамі. У закрыстыі можна ўзяць “матывуючыя картачкі”.
l 8 снежня (Урачыстасць абавязковая) – тытульная урачыстасць нашай парафіі. Св. Імша адбудзецца толькі а 19.00. Усіх сардечна запрашаем.
l На наступным тыдні заняткі па катэхезе для дзяцей і моладзі адбудуцца у сераду, суботу і нядзелю паводле сталага плана.
l Сёння 1 Нядзеля месяца – Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту пасля святой Імшы а 9.30.
l У Нядзелю а 17.15 у капліцы катэхеза для дарослых.
l У часе Адвэнту заахвочваю паўстрымлівацца ад гучных забаваў і вяселляў. На меру сваіх магчымасцяў абіраем пастановы, якія дапомогуць нашаму чуванню і навяртанню да Бога.
l Адвэнтавыя рэкалекцыі у нашай парафіі адбудуцца з 17 па 19 снежня (Нядзеля-аўторак), якія для нас правядзе новапрэзбітэр а. Яўген Мельнік МІС з Жодзіна. Падрабязны план рэкалекцый будзе аб’яўлены пазней.
l Шчыра дзякуем за ахвяраванні, якія былі складзены на ўтрыманне капліцы і парафіі, а таксама за ахвяраванні на банкаўскі рахунак. Дзякуй усім, хто дапамагаў у прыбіранні нашай капліцы на гэтым тыдні.