Чытальная зала

Пампуй новае каталiцкае прылажэнне "Малiтоўнiк"!

МАЛІТОЎНІК

Пытаннi i адказы

«Стою на дороге и не знаю куда пойти: в церковь или в костел? Ни разу не была ни там ни там. От боли в душе не знаю, куда деться. Как зайти, когда ...»

2017xxvi zvycz njadz01.10 - 07.10.2023 г.

На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:

2 кастрычніка (панядзелак) – успамін святых Анёлаў Ахоўнікаў

4 кастрычніка (серада) – успамін св. Францішка Асізкага

7 кастрычніка (субота) – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай

 

1. У аўторак а 18.30 адбудзецца малітва Нешпарамі за памерлых. Імёны асоб, за якіх будзем маліцца, можна пакінуць у закрыстыі.

 

2. Месяц кастрычнік – гэта час, калі Касцёл асаблівым чынам ушаноўвае Найсвяцейшую Панну Марыю праз малітву на ружанцы. Запрашаем на ружанцовыя набажэнствы, якія ў нашай парафіі будуць адбывацца ў сераду, чацвер, пятніцу, суботу* – 18.30 (17.30*) разам з Адарацыяй НС. Асаблівым чынам у чацьвер запрашаем на ружанцовую малітву дзяцей.

 

3. У сераду і нядзелю катэхеза для дзяцей і моладзі паводле сталага плану заняткаў, які размешчаны на дошцы аб’яваў. Сардэчна запрашаем.

 

4. 1 чацвер месяца – набажэнства аб пакліканнях да святарства і манаскага жыцця пасля святой Імшы а 19.00.

 

5. 1 пятніца месяца – набажэнства да св. Станіслава Папчынскага і св. Уршулі Лядухоўскай пасля святой Імшы а 19.00 і Літаніяй да Сэрца Езуса.

 

6. 1 субота месяца – Фацімскае набажэнства а 17.00.

 

7. 1 Нядзеля месяца – Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту пасля святой Імшы а 9.30.

 

8. У наступную Нядзелю а 17.15 першая катэхеза для дарослых у капліцы.

 

9. Шчыра дзякуем за ахвяраванні, якія былі складзены на ўтрыманне капліцы і парафіі, а таксама за ахвяраванні на банкаўскі рахунак. Дзякуй усім, хто дапамагаў у прыбіранні нашай капліцы на гэтым тыдні

 

10. Расклад набажэнстващ на тыдзень:

 

02.10 ПАНЯДЗЕЛАК – успамін святых Анёлаў Ахоўнікаў
7.00 – Св. Імша

03.10 АЎТОРАК
18.30 – Нешпары за памерлых
19.00 – Св. Імша

04.10 СЕРАДА – успамін св. Францішка Асізкага
18.30 – Нешпары за памерлых
19.00 – Св. Імша

05.10 ЧАЦЬВЕР
18.30 – Выстаўленне і ружанец
19.00 – Св. Імша

06.10 ПЯТНІЦА
18.30 – Выстаўленне і ружанец
19.00 – Св. Імша

07.10 СУБОТА – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай
17.30 – Выстаўленне і ружанец
18.00 – Св. Імша

08.10 ХХV ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ
9.00 – Гадзінкі да НПМ
9.30 – Св. Імша
12.00 – Св. Імша
18.00 – Св. Імша