Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
25.06 - 01.07.2023 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
28 чэрвеня (серада) – успамін Св. Ірэнэя, біскупа
29 чэрвеня (чацвер) – Урачыстасць Св. Пятра і Паўла
1. У аўторак у 18.30 адбываюцца Нешпары за памерлых. Імены памерлых за якіх хочам маліцца, можна запісаць у сакрыстыі.
2. Напряцягу месяца мая молімся літанію ушаноўваючы Найсвяцейшае Сэрца Езуса. У аўторак – пасля Св. Імшы. З серады па суботу – перад Св. Імшой, у нядзелю – пасля раняшняй Імшы на 9.30.
3. 30 чэрвеня і 1 ліпеня Св. Імшы у нашам касцеле не будзе ў сувязі з Урачыстасцямі ў Будславе. Імшальныя інтэнцыі з гэтых дней будуць адпраўлены ў Будславе.
4. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы парафіі.
5. Расклад набажэнстваў на тыдзень:
26.06 ПАНЯДЗЕЛАК
7.00 – Св. Імша
27.06 АЎТОРАК
18.30 – Нешпары за памерлых
19.00 – Св. Імша, Літанія да сэрца Езуса
28.06 СЕРАДА - успамін Св. Ірэнэя, біскупа
18.30 – Выстаўленне і ружанец, Літанія да сэрца Езуса
19.00 – Св. Імша
29.06 ЧАЦВЕР – Урачыстасць Св. Пятра і Паўла
18.30 – Выстаўленне і ружанец, Літанія да сэрца Езуса
19.00 – Св. Імша
30.06 ПЯТНІЦА
Св. Імшы няма
01.07 СУБОТА
Св. Імшы няма
02.07 УРАЧЫСТАСЦЬ НПМ БУДСЛАЎСКАЙ
9.30 – Св. Імша, Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
12.00 – Св. Імша
20.00 – Св. Імша