Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
04.06 - 10.06.2023 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
5 чэрвеня (панядзелак) – успамін Св. Баніфацыя
8 чэрвеня (чацвер) – Урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста
2. У наступную нядзелю 11 чэрвеня адбудзецца працэсія Божага Цела, яна распачнецца Св. Імшой у 9.00 у касцеле на Залатой Горцы. Таксама згодна з распараджэннем біскупа ў гэты дзень адменены ўсе Святыя Імшы з 9.00 да 13.00. Таму ў нашай парафіі ў наступную нядзелю Святыя Імшы будуць у 8.00, 13.00 і 20.00.
3. У аўторак у 18.30 адбываюцца Нешпары за памерлых. Імены памерлых за якіх хочам маліцца, можна запісаць у сакрыстыі.
4. Напряцягу месяца чэрвеня молімся літанію ушаноўваючы Найсвяцейшае Сэрца Езуса. У аўторак – пасля Св. Імшы. З серады па суботу – перад Св. Імшой, у нядзелю – пасля раняшняй Імшы на 9.30.
5. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй спадарыням Людміле Смыковіч і Вользе Жвірко за дапамогу ў арганізацыі нашай парафіяльнай пілігрымкі па ваколіцам Навагрудчыны. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы парафіі.
6. Расклад набажэнстваў на тыдзень:
05.06 ПАНЯДЗЕЛАК – успамін Св. Баніфацыя
7.00 – Св. Імша
06.06 АЎТОРАК
18.30 – Нешпары за памерлых
19.00 – Св. Імша, Літанія да сэрца Езуса
07.06 СЕРАДА
18.30 – Выстаўленне і ружанец, Літанія да сэрца Езуса
19.00 – Св. Імша
08.06 ЧАЦВЕР – Урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста
18.30 – Выстаўленне і ружанец, Літанія да сэрца Езуса
19.00 – Св. Імша
09.06 ПЯТНІЦА
18.30 – Выстаўленне і ружанец, Літанія да сэрца Езуса
19.00 – Св. Імша
10.06 СУБОТА
17.30 – Выстаўленне і ружанец, Літанія да сэрца Езуса
18.00 – Св. Імша
11.06 Х ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ
8.00 – Св. Імша, Літанія да сэрца Езуса
13.00 – Св. Імша
20.00 – Св. Імша