Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
23.10 - 29.10.2022 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
29 кастрычніка (субота) – Свята Св. Сымона і Юды Тадэвуша
1. Расклад набажэнстваў на гэтым тыдні выглядае наступным чынам:
Пн – 7.00
Аўт, Ср, Чц, Пт – 19.00
Сб – 18.00
Ндз – 9.30, 12.00, 18.00
2. У месяцу кастрычніку ўшаноўваем Панну Марыю молячыся на ружанцы. У сераду, пятніцу і суботу: ружанец за поўгадзіны да Св. Імшы. У чацвер ружанец з удзелам дзяцей пасля Св. Імшы. У нядзелю ружанец пасля ранішняй Св. Імшы на 9.30.
3. Набліжаецца пачатак лістапада – час, прысвечаны ў Касцёле малітве за памерлых. Заахвочваем да таго, каб да надыходу Урачыстасці Усіх Святых і Дня ўспаміну памерлых прыбраць магілы вашых блізкіх і паклапаціцца, каб на кожнай магіле былі адмысловыя знічы і кветкі. У парафіі мы таксама будзем маліцца за нашых памерлых. Карткі для ўпісання іх імёнаў можна ўзяць на дошцы аб’яваў.
4. У наступную нядзелю 30 кастрычніка, будзе магчымасць набыць браслаўскі мед перад нашым касцелам.
5. Дзякуй усім хто дапамагаў у прыбіранні нашай капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы парафіі.
6. Расклад набажэнстваў на тыдзень:
24.10 ПАНЯДЗЕЛАК
7.00 – Св. Імша
25.10 АЎТОРАК
18.30 – Нешпары за памерлых
19.00 – Св. Імша
26.10 СЕРАДА
18.30 – Выстаўленне і ружанец
19.00 – Св. Імша
27.10 ЧАЦЬВЕР
19.00 – Св. Імша, ружанец з удзелам дзяцей
28.10 ПЯТНІЦА
18.30 – Выстаўленне і ружанец
19.00 – Св. Імша
29.10 СУБОТА – Свята Св. Сымона і Юды Тадэвуша
17.30 – Выстаўленне і ружанец
18.00 – Св. Імша
30.10 ХХXІ ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ
9.00 – Гадзінкі да НПМ
9.30 – Св. Імша, ружанец
12.00 – Св. Імша
18.00 – Св. Імша

Разработка сайта