Чытальная зала

Каталiцкі кантэнт

МАЛІТОЎНІК Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"


 imsha.byЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі

Пытаннi i адказы

«Маёй маме 84 гады. Цi магу я, яе дачка, быць "бежмаванаю мацi" для яе пры бежмаваннi?...»

VialikiPost503.04 - 09.04.2022 г.

На гэтым тыдні касцёльны каляндар не прадугледжвае ўспамінаў ці святаў.

 

1. Наступная нядзеля – Пальмовая нядзеля або Нядзеля Мукі Пана.

 

2. Усе сабраныя ў наступную нядзелю ахвяраванні будуць прызначаныя на патрэбы духоўнай семінарыі ў Пінску.

 

3. На працягу тыдня, пасля вечаровых Імшаў будзем рыхтаваць вербы на Пальмовую нядзелю. Буду вельмі ўдзячны за дапамогу ў гэтай працы.

 

4. Запрашаем падчас Вялікага Посту ў пятніцы, пасля Св. Імшы ў 19.00, на набажэнства Крыжовага Шляху.

 

5. Набажэнствы Песняў Жальбы ў вялікапостны час адбываюцца ў нядзелі ў 9.00 і пасля Св. Імшы ў 12.00.

 

6. Вялікі дзякуй за ўборку нашай капліцы і ўсе ахвяраванні на патрэбы парафіі.

 

7. Расклад набажэнстващ на тыдзень:

 

04.04 ПАНЯДЗЕЛАК
7.00 – Св. Імша

05.04 АЎТОРАК
18.30 – Нешпары за памерлых
19.00 – Св. Імша

06.04 СЕРАДА
18.30 – Выстаўленне і ружанец
19.00 – Св. Імша

07.04 ЧАЦЬВЕР
18.30 – Выстаўленне і ружанец
19.00 – Св. Імша, навэнна да Св. Уршулі і Св. Станіслава

08.04 ПЯТНІЦА
18.00 – Выстаўленне і ружанец
19.00 – Св. Імша, Крыжовы Шлях

09.04 СУБОТА
17.30 – Выстаўленне і ружанец
18.00 – Св. Імша з навукай

10.04 ПАЛЬМОВАЯ НЯДЗЕЛЯ
  9.00 – Песні Жальбы
  9.30 – Св. Імша
12.00 – Св. Імша, Песні Жальбы
18.00 – Св. Імша