Чытальная зала

Каталiцкі кантэнт

МАЛІТОЎНІК Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"


 imsha.byЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі

Пытаннi i адказы

«Стою на дороге и не знаю куда пойти: в церковь или в костел? Ни разу не была ни там ни там. От боли в душе не знаю, куда деться. Как зайти, когда ...»

2017 iv zvycz njadz30.01 - 05.02.2022 г.

На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:

31 студзеня (панядзелак) – Успамін Св. Яна Боска

2 лютага (серада) – Свята Ахвяравання Пана

 3 лютага (чацвер) – Успамін Св. Блажэя

5 лютага (субота) – Успамін Св. Агаты

 

1. У сераду 2 лютага дзве Св. Імшы: 7.00 і 19.00.

 

2. Таксама ў аўторак у 18.30 адбудуцца Нешпары за памерлых. Імены памерлых за якіх хочам маліцца, можна запісаць у сакрыстыі.

 

3. Трывае каляднае наведванне нашых парафіянаў. Жадаючых запрасіць у свой дом святара просім запісвацца ў сакрыстыі.

 

4. 19 лютага адбудзецца аўтобусная пілігрымка ў Росіцу дзе адбудуцца ўрачыстасці блаславеных росіцкіх мучанікаў Юрыя і Антонія. Хто хацеў бы прыняць удзел у гэтай пілігрымцы, каліласка звяртайцеся ў сакрыстыю.

 

5. На гэтым тыдні прыпадаюць першыя дні месяцы, таму ў чацвер пасля Імшы молімся навэнну да Святых Станіслава і Уршулі, у суботу ў 17.00 – выстаўленне і Фацімскае набажэнства, а ў наступную нядзелю пасля Імшы на 9.30, Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.

 

6. Вялікі дзякуй за ўборку нашай капіцы і ўсе ахвяраванні на патрэбы парафіі.

 

7. Расклад набажэнстваў на тыдзень:

 

31.01 ПАНЯДЗЕЛАК - Успамін Св. Яна Боска
7.00 – Св. Імша

01.02 АЎТОРАК
18.30 – Нешпары за памерлых
19.00 – Св. Імша

02.02 СЕРАДА - Свята Ахвяравання Пана
7.00 – Св. Імша
18.30 – Выстаўленне і ружанец
              19.00 – Св. Імша

03.02 ЧАЦЬВЕР - Успамін Св. Блажэя
18.30 – Выстаўленне і ружанец
19.00 – Святая Імша, навэнна да Святых Станіслава і Уршулі

04.02 ПЯТНІЦА
18.30 – Выстаўленне і ружанец
19.00 – Св. Імша

05.02 СУБОТА - Успамін Св. Агаты
17.00 – Выстаўленне і Фацімскае набажэнства
18.00 – Св. Імша

06.02 V ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ
9.30 – Св. Імша, Адарацыя
12.00 – Св. Імша
18.00 – Св. Імша