Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
Пытаннi i адказы
31.10 - 06.11.2021 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
1 лістапада (панядзелак) – Урачыстасць Усіх Святых
2 лістапада (аўторак) – Успамін Усіх Памерлых Вернікаў
4 лістапада (чацвер) – Успамін Св. Караля Барамэя
1. 1 і 2 лістапада Св. Імша ў 7.00 і 19.00. У аўторак распачынаем Актаву малітваў за нашых памерлых, кожны дзень у 18.30 распачынаем Нешпары за памерлых з чытаннем іменаў нашых блізкіх і ў 19.00 – Св. Імша ў інтэнцыіі памерлых.
2. У наступную нядзелю 7 лістапада ў 13.30 адбудзецца малітва за памерлых на Сухараўскіх могілках. Традыцыйна збіраемся ля цэнтральнага ўваходу (з боку вул. Янкоўскага). За наведванне могілак з 1 па 8 лістапада, пры выкананні звычайных умоў, можна атрымаць поўны адпуст, які ахвяруецца толькі за памерлых.
3. У нашых дзяцей распачынаюцца школьныя канікулы, таму ў гэтую і наступную нядзелю катэхэз для дзяцей не будзе.
4. У кіеску можна набыць знічы на могілкі і календары на наступны год.
5. Дзякуем за дапамогу ў прыбіранні нашай капліцы на гэтым тыдні. Дзякуй за кожную вашую ахвяру на патрэбы нашай парафіі.
6. Расклад набажэнстваў на тыдзень:
01.11 ПАНЯДЗЕЛАК - Урачыстасць Усіх Святых
7.00 – Св. Імша
19.00 – Св. Імша
02.11 АЎТОРАК - Успамін Усіх Памерлых Вернікаў
7.00 – Св. Імша
18.30 – Нешпары за памерлых
19.00 – Св. Імша
03.11 СЕРАДА
18.30 – Нешпары за памерлых
19.00 – Св. Імша
04.11 ЧАЦВЕР - Успамін Св. Караля Барамэя
18.30 – Нешпары за памерлых
19.00 – Св. Імша, Навэнна да Св. Уршулі
05.11 ПЯТНІЦА
18.30 – Нешпары за памерлых
19.00 – Св. Імша, Літанія да Найсвяцейшага Сэрца Езуса
06.11 СУБОТА
17.30 – Нешпары за памерлых
18.00 – Св. Імша
07.11 ХХХІ ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ
9.00 – Гадзінкі да НПМ
9.30 – Св. Імша, Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
12.00 – Св. Імша
18.00 – Нешпары за памерлых
18.30 – Св. Імша