Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
Пытаннi i адказы
27.09 - 03.10.2020 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
29 верасня (аўторак) – Свята Св. Міхаіла, Св. Габрыэля і Рафала, Арханёлаў
30 верасня (серада) – Успамін Св. Гераніма
1 кастрычніка (чацвер) – Успамін Св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус
2 кастрычніка (пятніца) – Успамін Св. Анёлаў Ахоўнікаў
1. Запрашаем запісвацца на заняткі ў нашу нядзельную школу, а таксама запрашаем хлопцаў да службы пры алтары ў якасці міністрантаў і кандыдатаў у міністранты. Запісацца можна ў закрыстыі.
2. Запрашаем запісывацца тых хто жадае дапамагаць прыбіраць нашую капліцу. Запісацца можна ў закрыстыі.
3. Кастрычнік – гэта месяц, калі Касцёл асаблівым чынам моліцца на ружанцы. Запрашаем на ружанцовыя набажэнствы, якія ў нашай парафіі будуць адбывацца з аўторку па суботу ў 18.30, перад кожнай Святой Імшой. У чацьвер асаблівым чынам запрашаем на ружанец дзяцей. У чацьвер Св. Імша ў 18.30 і пасля ее ружанец з удзелам дзяцей і навэнна да св. Уршулі.
4. Паколькі найбліжэйшы чацвер – першы чацвер месяца – у гэты дзень ва ўсіх прынесеных вамі інтэнцыях будзе адпраўлена Св. Імша і навэнна праз заступніцтва св. Уршулі.
5. У найбліжэйшую пятніцу – першую пятніцу месяца – запрашаем прыняць поўны ўдзел у Св. Імшы і набажэнстве да Сэрца Езуса.
6. Паколькі найбліжэйшая субота – першая субота месяца – у гэты дзень запрашаем прыняць удзел у Фацімскім ружанцы (пачатак – у 18.00), а таксама Св. Імшы і набажэнстве да НПМ.
7. У наступную нядзелю – першую нядзелю месяца – пасля Святой Імшы ў 9.30 адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.
8. Каля выхаду з касцела вы можаце знайсці газету “Каталіцкі Веснік”. У гэтым нумары знойдзеце матэрыялы на тэму арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча і сітуацыі якая склалася вакол яго. Гэтую газету можна ўзяць задарма і не толькі сабе, але і завесці сваім старэйшым бацькам.
9. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы і за прынесеныя кветкі. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы парафіі.
10. Расклад набажэнстваў на тыдзень:
28.09 ПАНЯДЗЕЛАК
7.00 – Св. Імша
29.09 АЎТОРАК - Свята Св. Міхаіла, Св. Габрыэля і Рафала, Арханёлаў
18.30 – выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту, ружанец
19.00 – Св. Імша, Нешпары за памерлых
30.09 СЕРАДА - Успамін Св. Гераніма
18.30 – выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту, ружанец
19.00 – Св. Імша
1.10 ЧАЦВЕР – Успамін Св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус, першы чацвер месяца
18.30 – Св. Імша
19.00 – ружанец з удзелам дзяцей, навэнна да Св. Уршулі
2.10 ПЯТНІЦА - Успамін Св. Анёлаў Ахоўнікаў, першая пятніца месяца
18.30 – выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту, ружанец, літанія да Сэрца Езуса
19.00 – Св. Імша
3.10 СУБОТА – першая субота месяца
18.00 – выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту, Фацімскае набажэнства
19.00 – Св. Імша
4.10 ХХVІ ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ
9.00 – Гадзінкі да НПМ
9.30 – Св. Імша, Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
12.00 – Св. Імша
18.00 – Св. Імша

Разработка сайта