Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
Пытаннi i адказы
07.09 - 13.09.2020 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
8 верасня (аўторак) – Свята Нараджэння НПМ
12 верасня (субота) – Успамін Найсвяцейшага Імя Марыі
1. Пачынаючы ад нядзелі (6 верасня) у нашай парафіі будзе звычайны парадак Святых Літургій: у нядзелю – у 9.30, 12.00 і 18.00; у панядзелак – у 7.00, з аўторка па суботу – у 19.00.
2. Наш Мітрапаліт арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч заклікаў усіх вернікаў да асаблівай малітвы за нашую Бацькаўшчыну, таму ад аўторка па пятніцу ў нашай парафіі будзе адбывацца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і ружанцовая малітва перад кожнай Святой Імшой.
3. Запрашаем запісвацца на заняткі ў нашу нядзельную школу, якія плануем праводзіць згодна з наступным раскладам:
Аўторак: Серада:
17.00 – 6 клас 17.00 – 5 клас
18.00 – 7 клас 18.00 – 8 клас
Субота:
Пасля Імшы на 19.00 – спатканне для моладзі (10,11 класы і студэнты)
Нядзеля:
13.00 – 9 клас і сустрэча міністрантаў і кандыдатаў у міністранты.
17.00 – 2 клас; 19.00 – дашкаляты (5-6 год) і 1 клас;
17.00 – 3 клас; 19.00 – 4 клас;
Заняткі распачнуцца ўжо пачынаючы з наступнай нядзелі 13 верасня.
4. Усе ахвяраванні сабраныя сення ў нядзелю (6 верасня) будуць прызначаны на патрэбы Духоўнай Семінарыі ў Гродна.
5. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы і за прынесеныя кветкі. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы парафіі.
6. Расклад набажэнстваў на тыдзень:
ПАНЯДЗЕЛАК 7.00 – Св. Імша
АЎТОРАК – Свята Нараджэння НПМ
18.30 – выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту, ружанец
19.00 – Св. Імша, Нешпары за памерлых
СЕРАДА 18.30 – выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту, ружанец
19.00 – Св. Імша
ЧАЦВЕР – Успамін Св. Грыгорыя Вялікага.
18.30 – выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту, ружанец
19.00 – Св. Імша
ПЯТНІЦА – першая пятніца месяца
18.30 – выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту, ружанец
19.00 – Св. Імша
СУБОТА – першая субота месяца
18.00 – выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту, ружанец
19.00 – Св. Імша
ХХІІІ ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ
9.00 – Гадзінкі да НПМ
9.30 – Св. Імша
12.00 – Св. Імша
20.00 – Св. Імша