Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
Пытаннi i адказы
30.08 - 05.09.2020 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
3 верасня (чацвер) – Успамін Св. Грыгорыя Вялікага.
1. Пачынаючы ад наступнай нядзелі (6 верасня) у нашай парафіі будзе звычайны парадак Святых Літургій: у нядзелю – у 9.30, 12.00 і 18.00; у панядзелак – у 7.00, з аўторка па суботу – у 19.00.
2. Наш Мітрапаліт арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч заклікаў усіх вернікаў да асаблівай малітвы за нашую Бацькаўшчыну, таму ад аўторка па пятніцу ў нашай парафіі будзе адбывацца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і ружанцовая малітва перад кожнай Святой Імшой.
3. Паколькі найбліжэйшы чацвер – першы чацвер месяца – у гэты дзень ва ўсіх прынесеных вамі інтэнцыях будзе адпраўлена Св. Імша і навэнна праз заступніцтва св. Уршулі.
4. У найбліжэйшую пятніцу – першую пятніцу месяца – запрашаем прыняць поўны ўдзел у Св. Імшы і набажэнстве да Сэрца Езуса.
5. Паколькі найбліжэйшая субота – першая субота месяца – у гэты дзень запрашаем прыняць поўны ўдзел у Св. Імшы і набажэнстве да НПМ.
6. Усе ахвяраванні сабраныя ў наступную нядзелю (6 верасня) будуць прызначаны на патрэбы Духоўнай Семінарыі ў Гродна.
7. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы і за прынесеныя кветкі. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы парафіі.
8. Расклад набажэнстващ на тыдзень:
ПАНЯДЗЕЛАК 7.00 – Св. Імша
АЎТОРАК 18.30 – выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту, ружанец
19.00 – Св. Імша, Нешпары за памерлых
СЕРАДА 18.30 – выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту, ружанец
19.00 – Св. Імша
ЧАЦВЕР – Успамін Св. Грыгорыя Вялікага.
18.30 – выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту, ружанец
19.00 – Св. Імша, навэнна да Св. Уршулі
ПЯТНІЦА – першая пятніца месяца
18.30 – выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту, ружанец, літанія да Найсвяцейшага Сэрца Езуса
19.00 – Св. Імша
СУБОТА – першая субота месяца
18.00 – выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту, Фацімскае набажэнства
19.00 – Св. Імша
ХХІІІ ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ
9.00 – Гадзінкі да НПМ
9.30 – Св. Імша, выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту
12.00 – Св. Імша
20.00 – Св. Імша