Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
Пытаннi i адказы
09.08 - 15.08.2020 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
10 жніўня (панядзелак) – Свята Св. Лаўрэнція.
11 жніўня (аўторак) – Успамін Св. Клары.
14 жніўня (пятніца) – Успамін Св. Максіміліяна Марыі Кольбэ.
15 жніўня (субота) – Урачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі.
1. Трэцяя змена летніка “Летуценнік” - адпачынак з Богам на базе Хрысціянскага Сацыяльнага Цэнтра (г. Мінск, вул. Серафімовіча,19) запрашае з 17 да 21 жніўня 2020 для дзяцей ад 6 да 9 гадоў і з 24 да 28 жніўня для дзяцей ад 10 да 15 гадоў. Ахвяраванне без уліку экскурсій з трыма пасілкамі складае ад 65.00 за аднаго ўдзельніка.Часы знаходжання ў летніку: ад 8.30 да 18.30.
2. 15 жніўня (субота), ва Урачыстасць Унебаўзяцця НПМ, у нашай парафіі будуць адпраўляцца дзве Св. Імшы – у 7.00 і 19.00, падчас якіх адбудзецца благаслаўленне сёлетняга ўраджаю: збожжа, садавіны і гародніны.
3. 23 жніўня (нядзеля) у 9.30 адбудзецца Св. Імша падзякі за служэнне а. Аляксандра Шамрыцкага МІС у нашай парафіі. Запрашаем прыняць удзел у гэтай Св. Імшы.
4. Запрашаем прыносіць кветкі для ўпрыгожвання нашай капліцы.
5. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы і за прынесеныя кветкі. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы парафіі.
6. Расклад набажэнстваў на тыдзень:
ПАНЯДЗЕЛАК - Свята Св. Лаўрэнція. 7.00 – Св. Імша
АЎТОРАК - Успамін Св. Клары. 19.00 – Св. Імша, Нешпары за памерлых
СЕРАДА 19.00 – Св. Імша
ЧАЦЬВЕР 19.00 – Св. Імша
ПЯТНІЦА – Успамін Св. Максіміліяна Марыі Кольбэ.
19.00 – Св. Імша
СУБОТА – Урачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі.
7.00 – Св. Імша
19.00 – Св. Імша
ХХ ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ
9.00 – Гадзінкі да НПМ
9.30 – Св. Імша
12.00 – Св. Імша
20.00 – Св. Імша

Разработка сайта