Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
Пытаннi i адказы
28.06 - 04.07.2020 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
29 чэрвеня (панядзелак) – Урачыстасць Святых Пятра і Паўла
2 ліпеня (чацвер) – Свята НПМ Будслаўскай
3 ліпеня (пятніца) – Свята Св. Тамаша Апостала
1. Чэрвень – месяц асаблівым чынам прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса. Кожны дзень, пасля Святой Імшы будзем маліцца Літанію да Сэрца Езуса, а ў нядзелю пасля Імшы на 9.30 і на 12.00.
2. 29 чэрвеня дзве Св. Імшы: 7.00 і 19.00.
3. Паколькі найбліжэйшы чацвер – першы чацвер месяца – у гэты дзень ва ўсіх прынесеных вамі інтэнцыях будзе адпраўлена Св. Імша і навэнна праз заступніцтва св. Уршулі.
4. У найбліжэйшую пятніцу – першую пятніцу месяца – запрашаем прыняць поўны ўдзел у Св. Імшы і набажэнстве да Сэрца Езуса.
5. Паколькі найбліжэйшая субота – першая субота месяца – у гэты дзень запрашаем прыняць удзел у Фацімскім ружанцы (пачатак – у 18.00), а таксама Св. Імшы і набажэнстве да НПМ.
6. У наступную нядзелю – першую нядзелю месяца – пасля Святой Імшы ў 9.30 адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.
7. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы парафіі.
8. Расклад набажэнстваў на тыдзень:
ПАНЯДЗЕЛАК – Урачыстасць Св. Пятра і Паўла
7.00 – Св. Імша
19.00 – Св. Імша, Літанія да Сэрца Езуса
АЎТОРАК 19.00 – Св. Імша, Нешпары за памерлых, Літанія да Сэрца Езуса
СЕРАДА 19.00 – Св. Імша
ЧАЦЬВЕР – Свята НПМ Будслаўскай
19.00 – Св. Імша, Навэнна да Св. Уршулі
ПЯТНІЦА – Свята Св. Тамаша
19.00 – Св. Імша, Літанія да Сэрца Езуса
СУБОТА 18.00 – Набажэнства Фацімскае
19.00 – Св. Імша
ХІV ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ
9.00 – Гадзінкі да НПМ
9.30 – Св. Імша, Адарацыя
12.00 – Св. Імша
20.00 – Св. Імша