Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
Пытаннi i адказы
31.05 - 06.06.2020 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
1 чэрвеня (панядзелак) – Успамін НПМ Маці Касцела
3 чэрвеня (серада) – Успамін Св. Караля Луангі
4 чэрвеня (чацвер) – Свята Езуса Хрыста, Найвышэйшага Святара
5 чэрвеня (пятніца) – Успамін Св. Баніфацыя
7 чэрвеня (нядзеля) – Урачыстасць Найсвяцейшай Троіцы
1. Распачынаем чэрвень – месяц асаблівым чынам прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса. Кожны дзень, пасля Святой Імшы будзем маліцца Літанію да Сэрца Езуса, а ў нядзелю пасля Імшы на 9.30 і на 12.00.
2. Прыгадываю пра змены ў раскладе Святых Імшаў. У наступную нядзелю Святыя Імшы ў 9.30, 12.00 і 20.00.
3. На гэтым тыдні выпадаюць першыя дні месяца, таму запрашаем у чацвер на навэнну да Св. Уршулі, у пятніцу на набажэнства да Сэрца Езуса, у суботу а 18.00 на набажэнства Фацімскае, а ў нядзелю на адарацыю пасля Імшы на 9.30.
4. Просьба да мужчын нашай парафіі дапамагчы ў кашэнні травы на нашай тэрыторыі.
5. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы парафіі.
6. Расклад набажэнстваў:
ПАНЯДЗЕЛАК - Успамін НПМ Маці Касцела
7.00 – Св. Імша, Літанія да Сэрца Езуса
АЎТОРАК 19.00 – Св. Імша, Нешпары за памерлых, Літанія да Сэрца Езуса
СЕРАДА - Успамін Св. Караля Луангі
19.00 – Св. Імша, Літанія да Сэрца Езуса
ЧАЦЬВЕР - Свята Езуса Хрыста, Найвышэйшага Святара
19.00 – Св. Імша, Літанія да Сэрца Езуса, Навэнна да Св. Уршулі
ПЯТНІЦА – Успамін Св. Баніфацыя
19.00 – Св. Імша, Літанія да Сэрца Езуса
СУБОТА 18.00 – Фацімскае Набажэнства
19.00 – Св. Імша, Літанія да Сэрца Езуса
НЯДЗЕЛЯ – УРАЧЫСТАСЦЬ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ТРОЙЦЫ
9.00 – Гадзінкі да НПМ
9.30 – Св. Імша, Адарацыя і Літанія да Сэрца Езуса
12.00 – Св. Імша, Літанія да Сэрца Езуса
20.00 – Св. Імша

Разработка сайта