Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
17.05 - 23.05.2020 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
18 мая (панядзелак) – Успамін Св. Станіслава Папчынскага
21 мая (чацвер) – Урачыстасць Унебаўшэсцця Пана (урачыстасць абавязковая)
1. Запрашаем у маі на “маёвыя набажэнствы”: у панядзелкі – пасля Св. Імшы ў 7.00, у астатнія дні тыдня – пасля Св. Імшы ў 19.00, у нядзелі – у 9.00 і пасля Св. Імшы ў 12.00.
2. 21 мая ў чацьвер дзве Св. Імшы, у 7.00 і ў 19.00
3. Катэхітычны год у нашай парафіі скончаны. Па прычыне эпідэміялагічнай сітуацыі заняткаў не было апошнія месяцы. Маем надзею, што ў верасні зможам распачаць нашыя заняткі. Летам не будзе лагераў для дзяцей і моладзі. Таксама па распараджэнні арцыбіскупа ўрачыстасць Першай Камуніі адбудзецца не раней за верасень. Таму плануем у верасні прадоўжыць заняткі падрыхтоўкі да Камуніі і тады таксама заплануем дату калі гэтая ўрачыстасць зможа адбыцца ў нашай парафіі.
4. Ад 1-га чэрвеня ў нашай парафіі будуць адпраўляцца Св. Літургіі паводле летняга раскладу:
панядзелак – 7.00;
з аўторку па суботу – 19.00;
нядзеля – 9.30, 12.00 і 20.00.
5. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы парафіі.
6. Расклад набажэнстваў на наступны тыдзень:
ПАНЯДЗЕЛАК – Успамін Св. Станіслава Папчынскага
7.00 – Св. Імша, Літанія да НПМ
АЎТОРАК
18.45 – Літанія да НПМ
19.00 – Св. Імша, Нешпары за памерлых
СЕРАДА
19.00 – Св. Імша, Літанія да НПМ
ЧАЦЬВЕР – Урачыстасць Унебаўшэсцця Пана
7.00 – Св. Імша, Літанія да НПМ
19.00 – Св. Імша, Літанія да НПМ
ПЯТНІЦА
19.00 – Св. Імша, Літанія да НПМ
СУБОТА
19.00 – Св. Імша, Літанія да НПМ
VІІ ВЯЛІКОДНАЯ НЯДЗЕЛЯ
9.00 – Гадзінкі да НПМ
9.30 – Св. Імша, Літанія да НПМ,
12.00 – Св. Імша, Літанія да НПМ
18.00 – Св. Імша

Разработка сайта