Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
Пытаннi i адказы
06.04 - 12.04.2020 г.
Тыдзень, які надыйшоў, называецца Вялікім Тыднем таму, што падчас яго будзем святкаваць найвялікшую хрысціянскую ўрачыстасць – Пасху, паводле наступнага раскладу:
ВЯЛІКІ ПАНЯДЗЕЛАК
7.00 – Св. Імша
ВЯЛІКІ АЎТОРАК
19.00 – Св. Імша, Нешпары за памерлых
ВЯЛІКАЯ СЕРАДА
18.30 – Св. Імша,
19.00 – Крыжовы Шлях;
ВЯЛІКІ ЧАЦЬВЕР
20.00 – Св. Імша Вячэры Панскай. Пасля літургіі – Адарацыя Езуса ў цямніцы
ВЯЛІКАЯ ПЯТНІЦА
20.00 – Св. Літургія Мукі Пана.
ВЯЛІКАЯ СУБОТА
12.00, 13.00, 14.00, 15.00, 16.00, 17.00 – асвячэнне велікодных страваў;
22.00 – Святая Літургія Пасхальнай Вігіліі;
НЯДЗЕЛЯ ЗМЕРТВЫХПАЎСТАННЯ ПАНА
12.00 – Св. Імша, Набажэнства Песняў Жальбаў
18.00 – Св. Імша
ПАНЯДЗЕЛАК – Першы дзень святаў
7.00 – Св. Імша
19.00 – Св. Імша
2. У Вялікую Пятніцу абавязковым з’яўляецца захаванне сціслага посту (г. зн. на працягу дня дазваляецца з’есці тры пасілкі: адзін дасыта і два сціплыя) і ўстрыманне ад мясных страў.
3. На Св. Літургію Пасхальнай Вігіліі запрашаем прыйсці са свечкамі, якія можна будзе набыць таксама ў нашым кіёску.
4. Усе сабраныя сёння падчас Св. Імшаў ахвяраванні будуць прызначаныя на патрэбы Вышэйшай Духоўнай Семінарыі ў Гродне.
5. Традыцыйна, падчас Вялікага Посту, збіраем сродкі на кветкі да Гробу Пана. Ахвяраванні можна скласці ў скарбонку ля ўваходу ў капліцу.
6. Вялікі дзякуй тым, хто ўчора прыняў удзел у перадсвяточным прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за ахвяраванні, складзеныя на патрэбы парафіі.

Разработка сайта