Чытальная зала

Пампуй новае каталiцкае прылажэнне "Малiтоўнiк"!

МАЛІТОЎНІК

Пытаннi i адказы

«Какие улицы относятся к вашей парафии?...»

2017 v zvycz njadz29.03 - 04.04.2020 г.

На гэтым тыдні касцёльны каляндар не прадугледжвае ніякіх успамінаў

 

1. Наступная нядзеля – гэта Нядзеля Мукі Пана, альбо Пальмовая.

 

2. Запрашаем падчас Вялікага Посту ў пятніцы, пасля Св. Імшы ў 18.30, на набажэнства Крыжовага Шляху, якое будзе распачынацца ў 19.00.

 

3. Набажэнствы Песняў Жальбы ў вялікапостны час будуць адбывацца ў нядзелі перад Св. Імшой у 9.00 і пасля Св. Імшы ў 12.00.

31 сакавіка, аўторак
19.00 – Св. Імша, Нешпары за памерлых

 

4. У наступную суботу ў 10.00 адбудзецца перадсвяточнае прыбіранне капліцы.

 

5. Усе сабраныя ў наступную нядзелю ахвяраванні будуць прызначаныя на патрэбы духоўнай семінарыі ў Пінску.

 

6. 2 красавіка – першы чацвер месяца – у гэты дзень ва ўсіх прынесеных вамі інтэнцыях у 19.00 будзе адпраўлена Св. Імша і навэнна праз заступніцтва св. Уршулі.

 

7. 3 сакавіка - першая пятніца месяца. Запрашаем прыняць поўны ўдзел у Св. Імшы і набажэнстве да Сэрца Езуса.

18.20 – Літанія да Найсвяцейшага Сэрца Езуса
18.30 – Св. Імша
19.00 – Крыжовы Шлях

 

8. 4 сакавіка – першая субота месяца. У 18.00 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і Фацімскае Набажэнства.

18.00 – Фацімскае Набажэнства
19.00 – Св. Імша

5 сакавіка, нядзеля - Нядзеля Мукі Пана (Пальмовая)
  9.30 – Св. Імша, Набажэнства Песняў Жальбаў
12.00 – Св. Імша, Набажэнства Песняў Жальбаў
18.00 – Св. Імша

 

9. Вялікі дзякуй за ўборку нашай капіцы і дзякуй за ўсе ахвяраванні на патрэбы парафіі.