Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
Пытаннi i адказы
01.03 - 07.03.2020 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар не прадугледжвае ніякіх ўспамінаў.
1. Запрашаем падчас Вялікага Посту ў пятніцы, пасля Св. Імшы ў 18.30, на набажэнства Крыжовага Шляху, якое будзе распачынацца ў 19.00.
2. Набажэнствы Песняў Жальбы ў вялікапостны час будуць адбывацца ў нядзелі ў 9.00 і пасля Св. Імшы ў 12.00.
3. Падчас Вялікага Посту просім паклапаціцца аб тым, каб запрасіць святара с сакрамэнтамі да вашых хворых блізкіх.
4. Традыцыйна, падчас Вялікага Посту, збіраем сродкі на кветкі да Гробу Пана. Ахвяраванні можна скласці ў скарбонку ля ўваходу ў капліцу.
5. 20-22 сакавіка ў нашай парафіі адбудуцца Велікапостныя Рэкалекцыі. Іх правядзе кс. Кірыл Бардонаў. Дакладны расклад рэкалекцыяў будзе пададзены пазней.
6. 5 сакавіка – першы чацвер месяца – у гэты дзень ва ўсіх прынесеных вамі інтэнцыях у 19.00 будзе адпраўлена Св. Імша і навэнна праз заступніцтва св. Уршулі.
7. 6 сакавіка - першая пятніца месяца. Запрашаем прыняць поўны ўдзел у Св. Імшы і набажэнстве да Сэрца Езуса.
18.15 – Літанія да Найсвятейшага Сэрца Езуса
18.30 – Св. Імша
19.00 – Крыжовы Шлях
8. 7 сакавіка – першая субота месяца. У 18.00 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і Фацімскае Набажэнства.
19.00 – Св. Імша
9. 8-га сакавіка НЯДЗЕЛЯ - ІІ Нядзеля Вялікага Паста
9.30 – Св. Імша, Набажэнства Песняў Жальбаў
12.00 – Св. Імша, Набажэнства Песняў Жальбаў
18.00 – Св. Імша
10. Вялікі дзякуй за ўборку нашай капіцы, дзякуй тым хто прыняў удзел у нашым парафіяльным суботніку і дзякуй за ўсе ахвяраванні на патрэбы парафіі.

Разработка сайта