Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
Пытаннi i адказы
02.02 - 08.02.2020 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
6 лютага – Успамін Св. Паўла Мікі і паплечнікаў
1. 3-га лютага ва ўспамін Св. Блажэя Св. Імша будзе ў 7.00 раніцай і ў 19.00 вечарам. Таксама і 5-га лютага ва ўспамін Св. Агаты.
2. Трывае каляда ў нашай парафіі. Жадаючых запрасіць у свой дом святара просім запісвацца ў расклад душпастырскіх адведзін.
3. З 11 па 15 сакавіка адбудзецца пілігрымка ў Польшчу арганізаваная с. Чаславай і а. Аляксандрам (Гара-Кальварыя – Пневы – Ажарув Мазавецкі). Кошт удзелу – 105 еўра, без кошту візы (у кошт уключаны 3 начлегі і 8 пасілкаў). Па ўсіх пытаннях звяртацца ў закрыстыю, альбо беспасрэдна да с. Чаславы.
4. 6 лютага – першы чацвер месяца – у гэты дзень ва ўсіх прынесеных вамі інтэнцыях у 19.00 будзе адпраўлена Св. Імша і навэнна праз заступніцтва св. Уршулі.
5. 7 лютага - першая пятніца месяца. Запрашаем прыняць поўны ўдзел у Св. Імшы і набажэнстве да Сэрца Езуса.
6. Запрашаем запісвацца ў пілігрымку ў Росіцу на дзень ушанавання памяці блаславёных мучанікаў айцоў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча. Падрабязная інфармацыя аб пілігрымцы знаходзіцца на дошцы аб’яваў.
7. Вялікі дзякуй за ўборку нашай капіцы і ўсе ахвяраванні на патрэбы парафіі.

Разработка сайта