Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
Пытаннi i адказы
26.01 - 01.02.2020 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
27 студзеня – Успамін Бл. Юрыя Матулевіча
28 студзеня – Успамін Св. Тамаша Аквінскага
31 студзеня – Успамін Св. Яна Боско
2 лютага – Свята Ахвяравання Пана
1. Трывае каляда ў нашай парафіі. Жадаючых запрасіць у свой дом святара просім запісвацца ў расклад душпастырскіх адведзін.
2. З 11 па 15 сакавіка адбудзецца пілігрымка ў Польшчу арганізаваная с. Чаславай і а. Аляксандрам (Гара-Кальварыя – Пневы – Ажарув Мазавецкі). Кошт удзелу – 105 еўра, без кошту візы (у кошт уключаны 3 начлегі і 8 пасілкаў). Па ўсіх пытаннях звяртацца ў закрыстыю, альбо беспасрэдна да с. Чаславы.
3. 14-16 лютага адбудуцца рэкалекцыі для сем’яў у цэнтры “Карытас” каля Бараўлянаў. Запрашаем сем’і з нашай парафіі да ўдзелу ў гэтых рэкалекцыях.
4. Вялікі дзякуй за ўборку нашай капіцы і ўсе ахвяраванні на патрэбы парафіі.

Разработка сайта