Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
Пытаннi i адказы
22.12 - 28.12.2019 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
24 снежня – Вігілія Божага Нараджэння
25 снежня – Божае Нараджэнне
26 снежня – Свята Св. Сцяпана Першамучаніка
27 снежня – Свята Св. Яна Апостала і Евангеліста
28 снежня – Свята Св. Немаўлят Мучанікаў
29 снежня – Свята Святой Сям’і
1. 24 снежня – Вігілія Божага Нараджэння. Cв. Імша (Пастэрка) у 20.00 для сямей з дзецьмі ў Сацыяльным Цэнтры на вул. Серафімовіча 19, а ў нашай капліцы ў 22.00
2. 25 снежня – Божае Нараджэнне – Св. Імшы: 9.30, 12.00 і 18.00
3. Заўтра апошні дзень Адвэнту і апошнія Рараты ў 7.00.
4. Запрашаем набываць у парафіяльным кіеску аплаткі, календары і свечкі Карытас.
5. Дзякуючы беларускім скаўтам у нашую парафію прыбыў Бэтлеемскі агонь, які будзе падтрымлівацца да Урачыстасці Божага Нараджэння і кожны жадаючы зможа ўзяць яго да сябе дахаты.
6. Падчас надыходзячых школьных канікул не будзе катэхэзы. Апошні дзень заняткаў – 21 снежня (субота).
7. Запрашаем дзяцей прыносіць карткі з налепкамі, якія яны збіралі пад час Рарат. Святы Мікалай прыгатаваў для іх падарункі.
8. 28 снежня адбудзецца Калядная сустрэча для дзяцей з удзелам біскупа Юрыя Касабуцкага ў касцеле на Серабранцы. Запрашаем дзяцей з 1 па 4 клас. Звяртацца ў закрыстыю.
9. На заўтрашні дзень прызначана генеральнае прыбіранне ў нашай капліцы, якое распачнецца ў 19.00.
10. Вялікі дзякуй за ўборку нашай капіцы, упрыгожванне да святаў і ўсе ахвяраванні на патрэбы парафіі.

Разработка сайта