Чытальная зала

Пампуй новае каталiцкае прылажэнне "Малiтоўнiк"!

МАЛІТОЎНІК

Пытаннi i адказы

«Какие улицы относятся к вашей парафии?...»

IIIAdvent15.12 - 21.12.2019 г.

На гэтым тыдні касцёльны каляндар не прадугледжвае значных успамінаў альбо святаў.

 

2. Падчас Адвэнту раратнія Св. Імшы адбываюцца ў панядзелкі і серады ў 7.00, а таксама ў пятніцы ў 19.00.

 

3. У часе Адвэнту просім паклапаціцца аб тым, каб запрасіць святара з сакрамантамі да вашых хворых блізкіх.

 

4. Як штогод у нашым кіеску вы можаце набыць свечкі на Вігілійны стол ад CARITAS. Усе грошы з продажу гэтых свечак будуць накіраваныя на дабрачынную дзейнасць. Вельмі заахвочваем да набыцця гэтых свечак.

 

5. Запрашаем набываць у парафіяльным кіеску аплаткі і календары.

 

6. 21 снежня (субота) у 19.00, дзякуючы беларускім скаўтам, у нашу парафію прыбудзе Бэтлеемскі агонь, які будзе падтрымлівацца да Урачыстасці Божага Нараджэння і кожны жадаючы зможа ўзяць яго да сябе дахаты.

 

7. 24 снежня (аўторак) адзначаем Вігілію Божага Нараджэння. Заахвочваем увечары сабрацца ў сямейным коле на вігілійную вячэру, падчас якой паводле старадаўняй каталіцкай традыцыі падзелімся аплаткам.

 

8. 24 снежня ў 22.00 запрашаем на ўрачыстую Святую Імшу – ПАСТЭРКУ – якой распачынаецца святкаванне Божага Нараджэння.

 

9. 25 снежня (серада) – Урачыстасць Божага Нараджэння. Святыі Імшы будуць адпраўляцца ў 9.30, 12.00 і 18.00.

 

10. Падчас надыходзячых школьных канікул не будзе катэхэзы. Апошні дзень заняткаў – 21 снежня (субота).

 

11. Вялікі дзякуй за ўборку нашай капіцы і ўсе ахвяраванні на патрэбы парафіі.