Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
Пытаннi i адказы
03.10 - 09.11.2019 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
9 лістапада (сб) – Свята пасвячэння Латэранскай базылікі;
4 лістапада (пн) – Успамін Св. Караля Барамэя;
1. 3 лістапада (нядзеля) у 14.00 адбудзецца малітва за памерлых на Сухараўскіх могілках. Традыцыйна збіраемся ля цэнтральнага ўваходу (з боку вул. Янкоўскага). За наведванне могілак з 1 па 8 лістапада, пры выкананні звычайных умоў, можна атрымаць поўны адпуст, які ахвяруецца толькі за памерлых.
2. Трываем у актаве малітваў за памерлых. Кожны дзень да суботы уключна, вечарам у 18.40 чытаем імены нашых памерлых, у 19.00 – адпраўляецца Св. Імша ў іх інтэнцыі і молімся Нешпары за памерлых.
3. На гэтым тыдні выпадае першы чацьвер месяца. У гэты дзень будзе адпраўлена навэнна да Св. Уршулі.
4. Нагадваем, што трываюць школьныя канікулы і катэхэзы для дзяцей распачнуцца па іх заканчэнню, гэта азначае пасля 10 лістапада.
5. Вялікі дзякуй за ўсе ахвяраванні на патрэбы парафіі і за вашую дапамогу і працу.

Разработка сайта