Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
13.10 - 19.10.2019 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
15 кастрычніка (аўт) – успамін Св. Тэрэзы ад Езуса, панны і доктара Касцела;
17 кастрычніка (чц) - успамін Св. Ігнацыя з Антыехіі, біскупа і мучаніка;
18 кастрычніка (сб) – Свята Св. Лукі, Евангеліста;
1. Кастрычнік – гэта месяц, калі Касцёл асаблівым чынам моліцца на ружанцы. Запрашаем на ружанцовыя набажэнствы, якія адбываюцца ад аўторку па суботу ў 18.30. У чацьвер запрашаем на ружанец з удзелам дзяцей, які распачнецца а 19 гадзіне.
Таксама ў нядзелю молімся на ружанцы пасля Імшы ў 9.30.
У наступную нядзелю адбудзецца дадатковае ружанцовае набажэнства пасля Імшы на 12.00, пад час якога асаблівым чынам будзем маліцца ў інтэнцыі місій.
2. Запрашаем запісвацца на заняткі ў нашу нядзельную школу, расклад заняткаў знаходзіцца на дошцы аб’яваў.
3. Падрыхтоўка да прыняцця Сакрамэнта Сужэнства адбываецца з верасня па май. Просім не адкладаць яе на апошні момант.
4. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы парафіі.

Разработка сайта