Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
15.09 - 21.09.2019 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
16 верасня (пн) – успамін св.св. Карнэлія, папы, і Кіпрыяна, біскупа, мучанікаў;
18 верасня (ср) – успамін св. Станіслава Косткі, законніка;
20 верасня (пт) – успамін св.св. Андрэя Кім Таэгона, святара, і Паўла Чон Хасана, і паплечнікаў, мучанікаў;
21 верасня (сб) – Свята св. Мацвея, Апостала і Евангеліста.
1. Запрашаем запісвацца на заняткі ў нашу нядзельную школу, якія ў гэтым годзе будуць праводзіцца згодна з наступным раскладам:
нядзеля
13.00 – 8 клас;
17.00 – 2 клас;
17.00 – 3 клас;
19.00 – дашкаляты (5-6 год) і 1 клас;
19.00 – 4 клас;
серада чацвер
17.00 – 5 клас; 18.00 – 10 і 11 клас;
18.00 – 9 клас;
субота
16.00 – 6 і 7 клас;
Пасля Св. Імшы ў 19.00 – спатканне для студэнтаў.
Заняткі распачынаюцца 22 верасня (у нядзелю).
Усе заняткі будуць праводзіцца ў капліцы ў катэхетычным класе альбо ў вагончыку.
2. Падрыхтоўка да прыняцця Сакрамэнта Сужэнства будзе адбывацца з верасня па май. Просім не адкладаць яе на апошні момант.
3. Просьба да дарослых, якія жадаюць у гэтым годзе прыняць Сакрамэнт Канфірмацыі, звярнуцца ў закрыстыю.
4. Запрашаем запісвацца ў малітоўныя або фармацыйныя супольнасці: дзяцей ад 3 класа (г. зн. пасля І Св. Камуніі) – у Эўхарыстычны Рух Маладых, дарослых – у Кола Св. Ружанца альбо супольнасць “Маці ў малітве”.
5. Пачынаючы з нядзелі (1 верасня), у нашай парафіі звычайны парадак Святых Літургій: у нядзелю – у 9.30, 12.00 і 18.00; у панядзелак – у 7.00, з аўторка па суботу – у 19.00.
6. У нядзелю (29 верасня) падчас Св. Імшы ў 9.30 адбудзецца ўвод на пасаду пробашча нашай парафіі а. Віталя Даніловіча МІС.
7. Просім прыносіць кветкі для ўпрыгожвання святыні.
8. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы парафіі.

Разработка сайта