Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
08.09 - 14.09.2019 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
12 верасня (чц) – успамін Найсвяцейшага Імя Марыі (у Мінскай архікатэдры – урачыстасць);
13 верасня (пт) – успамін св. Яна Златавуснага (Хрызастома), біскупа і доктара Касцёла;
14 верасня (сб) – Свята Узвышэння Святога Крыжа.
1. У гэтую нядзелю (8 верасня), у Свята Нараджэння НПМ, паводле касцёльнай традыцыі, адбудзецца благаслаўленне зерня на сяўбу.
2. Запрашаем запісвацца на заняткі ў нашай нядзельнай школе, якія ўступна плануем праводзіць згодна з наступным планам. У дадзены момант гэты расклад дапрацоўваецца, прымаючы пад увагу вашыя і нашыя магчымасці і пажаданні:
нядзеля нядзеля
17.00 – дашкаляты (5-6 год) і 1 клас; 19.00 – 3 клас;
17.00 – 2 клас; 19.00 – 4 клас;
19.00 – спатканне для студэнтаў (у капліцы);
серада чацвер
16.00 – 5 клас; 16.00 – 7 клас;
17.00 – 6 клас; 17.00 – 8 клас;
18.00 – 9 клас; 18.00 – 10 і 11 клас.
Заняткі распачынаюцца 22 верасня (у нядзелю).
Усе заняткі будуць праводзіцца ў капліцы ў катэхетычным класе альбо ў вагончыку.
3. Падрыхтоўка да прыняцця Сакрамэнта Сужэнства будзе адбывацца з верасня па май. Просім не адкладаць яе на апошні момант.
4. Просьба да дарослых, якія жадаюць у гэтым годзе прыняць Сакрамэнт Канфірмацыі, звярнуцца ў закрыстыю.
5. Запрашаем запісвацца ў малітоўныя або фармацыйныя супольнасці: дзяцей ад 3 класа (г. зн. пасля І Св. Камуніі) – у Эўхарыстычны Рух Маладых, дарослых – у Кола Св. Ружанца альбо супольнасць “Маці ў малітве”.
6. Пачынаючы з гэтай нядзелі (1 верасня), у нашай парафіі звычайны парадак Святых Літургій: у нядзелю – у 9.30, 12.00 і 18.00; у панядзелак – у 7.00, з аўторка па суботу – у 19.00.
7. Просім прыносіць кветкі для ўпрыгожвання святыні.
8. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы парафіі.

Разработка сайта