Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
Пытаннi i адказы
25.08 - 31.08.2019 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
27 жніўня (ат) – успамін св. Монікі;
28 жніўня (ср) – успамін св. Аўгустына, біскупа і доктара Касцёла;
29 жніўня (чц) – успамін Мучаніцтва св. Яна Хрысціцеля.
1. Пачынаючы з наступнай нядзелі (1 верасня), у нашай парафіі будзе звычайны парадак Святых Літургій: у нядзелю – у 9.30, 12.00 і 18.00; у панядзелак – у 7.00, з аўторка па суботу – у 19.00.
2. 1 верасня Святой Імшой у 12.00 распачнем новы навучальны год. З гэтай нагоды ў наступную нядзелю пасля кожнай Св. Імшы будзе ўдзяляцца адмысловае благаслаўленне дзяцей і прынесеных імі школьных прыладаў.
3. Паколькі наступная нядзеля – першая нядзеля месяца – у гэты дзень пасля Св. Імшы ў 9.30 адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.
4. Усе сабраныя ў наступную нядзелю ахвяраванні будуць прызначаныя на духоўную семінарыю у Гродне.
5. Просім прыносіць кветкі для ўпрыгожвання святыні.
6. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя на патрэбы парафіі ахвяраванні.

Разработка сайта