Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
18.08 - 24.08.2019 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
20 жніўня (ат) – успамін св. Бэрнарда, абата і доктара Касцёла;
21 жніўня (ср) – успамін св. Пія Х, папы;
22 жніўня (чц) – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Каралевы;
24 жніўня (сб) – свята св. Барталамея, Апостала
1. “Мінскі тэалагічны каледж імя св. Яна Хрысціцеля” аб’яўляе набор навучэнцаў на 2019/2020 навучальны год. Падрабязная інфармацыя аб умовах паступлення знаходзіцца на дошцы аб’яваў.
2. Ад нядзелі 1 верасня адбудзецца вяртанне да звычайнага парадку набажэнстваў – у нядзелю Імшы ў 9.30, 12.00 і 18.00, у пн – у 7.00, ад аўторка да суботы– у 19.00.
3. У нядзелю 1 верасня Святой Імшой у 12.00 распачнем новы навучальны год. Падчас кожнай нядзельнай літургіі будзе ўдзелена благаслаўленне дзецям на пачатак школьнага года і асвячэнне школьных прыладаў.
4. Просім прыносіць кветкі для ўпрыгожвання святыні.
5. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы парафіі.

Разработка сайта