Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
30.06 - 06.07.2019 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
2 ліпеня (ат) - ўрачыстасць Найсвяцейшай Панны Марыі Будслаўскай, апякункі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі;
3 ліпеня (ср) – свята св. Тамаша, апостала.
1. Ва ўрачыстасць Найсвяцейшай Панны Марыі Будслаўскай будзе цэлебравацца Эўхарыстыя толькі ў 19.00.
2. Будслаўскі фэст у гэтым годзе пройдзе 5-6 ліпеня пад дэвізам «Каралева сем’яў, маліся за нас».
3. Запрашаем прыняць удзел у пілігрымцы “Мінск-Будслаў”, якая распачынаецца 1 ліпеня ў 8.00 Св. Імшой у катэдры.
4. У найбліжэйшую сераду – першую сераду месяца – адбудзецца спатканне і абмен таямніцамі ў Коле Святога Ружанца.
5. Паколькі найбліжэйшы чацвер – першы чацвер месяца – у гэты дзень ва ўсіх прынесеных вамі інтэнцыях будзе адпраўлена Св. Імша і навэнна праз заступніцтва св. Уршулі.
6. У найбліжэйшую пятніцу – першую пятніцу месяца – запрашаем прыняць поўны ўдзел у Св. Імшы і набажэнстве да Сэрца Езуса.
7. Паколькі найбліжэйшая субота – першая субота месяца – у гэты дзень запрашаем прыняць удзел у Фацімскім ружанцы (пачатак – у 18.00), а таксама Св. Імшы і набажэнстве да НПМ.
8. У наступную нядзелю – першую нядзелю месяца – пасля Святой Імшы ў 9.30 адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.
9. Просім прыносіць кветкі для ўпрыгожвання нашай святыні.
10. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за ахвяраванні, складзеныя на парафіяльныя патрэбы.

Разработка сайта