Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
23.06 - 29.06.2019 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
24 чэрвеня (пн) – урачыстасць Нараджэння св. Яна Хрысціцеля;
27 чэрвеня (чц) – успамін св. Кірыла Александрыйскага, біскупа і доктара касцёла;
28 чэрвеня (пт) – урачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса;
29 чэрвеня (сб) – урачыстасць святых Пятра і Паўла, апосталаў.
2. Ва урачыстасць Нараджэння св. Яна Хрысціцеля і Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса, у панядзелак і пятніцу будзе дзве святыя імшы ў 7.00 і 19.00
3. Сёлетнія ўрачыстасці, якія 5–6 ліпеня пройдуць у Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай, упершыню будуць адзначацца як прызнаная юнеска частка нематэрыяльнай спадчыны чалавецтва. Дэвіз Будслаўскага фэста 2019 — «Каралева сем’яў, маліся за нас» — суадносіцца з тэмай душпастырскага года, абвешчанай Канферэнцыяй Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі: «Сям’я — крыніца радасці і надзеі моладзі».
Запрашаем у пілігрымкі ў Будслаў:
28.06 – 05.07 – Росіца – Будслаў;
01.07 – 05.07 – Мінск – Будслаў;
02.07 – 05.07 – Барысаў – Будслаў.
4. Адарацыя Найсвяцейшага сакрамэнту і літанія да Сэрца Езуса адбываецца пасля кожнай святой імшы.
5. З 12 па 18 жніўня ў Росіцы арганізуецца адпачынак для студэнтаў. Просьба звяртацца да айца Канстанціна.
6. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за ахвяраванні, складзеныя на патрэбы парафіі.

Разработка сайта