Чытальная зала

Пампуй новае каталiцкае прылажэнне "Малiтоўнiк"!

МАЛІТОЎНІК

Пытаннi i адказы

«Стою на дороге и не знаю куда пойти: в церковь или в костел? Ни разу не была ни там ни там. От боли в душе не знаю, куда деться. Как зайти, когда ...»

NiadzeliaSviatoyTrojcy17.06 - 23.06.2019 г.

На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:

20 чэрвеня (чц) – урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Езуса Хрыста

21 чэрвеня (пт) – успамін св.Алаізія Ганзагі, законніка

 

1. Ва Урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Езуса Хрыста ў нашай парафіі будзе дзве святыя імшы. У 7.00 і ў 19.00.

 

2. Сёлетнія ўрачыстасці, якія 5–6 ліпеня пройдуць у Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай, упершыню будуць адзначацца як прызнаная юнеска частка нематэрыяльнай спадчыны чалавецтва. Дэвіз Будслаўскага фэста 2019 — «Каралева сем’яў, маліся за нас» — суадносіцца з тэмай душпастырскага года, абвешчанай Канферэнцыяй Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі: «Сям’я — крыніца радасці і надзеі моладзі».

Пілігрымкі ў Будслаў:

28.06 – 05.07 – Росіца – Будслаў;

01.07 – 05.07 – Мінск – Будслаў;

02.07 – 05.07 – Барысаў – Будслаў.

 

3. Адарацыя Найсвяцейшага сакрамэнту і літанія да Сэрца Езуса адбываецца пасля кожнай святой імшы.

 

4. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы парафіі.