Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
26.05 - 01.06.2019 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
29.05 (ср) – успамін св. Уршулі Ледухоўскай
30.05 (чц) – Урачыстасць Унебаўшэсця Пана – св. Імша 7.00 і 19.00
31.05 (пт) – свята Адведзінаў НПМ
01.06 (сб) – успамін св. Юстына, мучаніка
1. Запрашаем на “маёвыя набажэнствы”: пасля кожнай святой імшы.
2. Ад першай нядзелі чэрвеня (02.06) ў нашай парафіі будуць адпраўляцца Св. Літургіі паводле летняга раскладу:
панядзелак – 7.00;
з аўторку па чацвер – 19.00;
пятніца – 7.00;
субота – 19.00
нядзеля – 9.30, 12.00 і 20.00.
3. У нядзелю 2 чэрвеня адбудзецца агульнамінская працэсія Божага Цела. Працэсія традыцыйна вырушыць з парафіі Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы. Пачатак набажэнства ў 9.00. Згодна з распараджэннем арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча ў гэты дзень ва ўсіх касцёлах Мінска да 14 гадз. не будуць адпраўляцца Св. Імшы. У нашай парафіі будзе служыцца адна Св. Імша - ў 20.00.
4. Сёння пасля імшы а 12 гадзіне запрашаем усіх на святкаванне заканчэння школьнага года.
5. Наступная субота – першая субота месяца, таму запрашаем на Фацімскае набажэнства ў 18.00 перад святой імшой.
6. Распачынаем месяц чэрвэнь, месяц прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса, таму запрашаем пасля кожнай святой імшы на Адарацыю і літанію да Сэрца Езуса.
7. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы будавання.

Разработка сайта